Суббота, 28 декабря 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Моладзь Бялыніцкага раёна атрымала пашпарты...
17 марта

Моладзь Бялыніцкага раёна атрымала пашпарты ва ўрачыстай абстаноўцы

Галоўны дакумент кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – пашпарт – быў уручаны 25 юнакам і дзяўчатам Прыдруцкага краю. Гэта мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі нашай краіны, праводзілася ў рамках грамадска-палітычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.
Павіншаваць рабят завіталі намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Надзея Серыкава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Лідзія Шчацінка, заслужаны настаўнік БССР Ева Лабачова, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Аржаннікаў, першы сакратар ГА РК “БРСМ” Вольга Шкундалёва, начальнік штаба РАУС Дзмітрый Ігнатовіч.
Вядучая мерапрыемства нагадала моладзі, што вытокамі сувернітэту нашай краіны з’яўляецца воля народа, яго павага да сваёй гераічнай гісторыі, таму цяжкаму, незабыўнаму подзвігу мільёнаў салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў, мірных грамадзян, якія перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У сваім звароце ветэран вайны Віктар Аржаннікаў павіншаваў падлеткаў са святам і адзначыў, што не трэба быць раўнадушнымі да подзвігу дзедаў і прадзедаў, якія аддалі сваё жыццё дзеля будучыні сваіх нашчадкаў. Таксама Віктар Паўлавіч пажадаў моладзі быць патрыётамі і дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Напрыканцы мерапрыемства ад імя моладзі да прысутных звярнулася вучаніца 9 класа СШ № 2 Валерыя Абрамовіч:
-Сёння, атрымаўшы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, мы ўступілі ў адзін з самых важных і адказных этапаў свайго жыцця — мы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі грамадства. І ў гэтым новым жыцці павялічваецца адказнасць за свае словы, ўчынкі і за тых, хто знаходзіцца побач. Нашай краіне патрэбны ініцыятыўныя, энэргічныя, мэтаскіраваныя маладыя людзі. Ад нас залежыць многае. Разам мы можам пабудаваць моцную дзяржаву і захаваць непаўторную прыгажосць сінявокай Беларусі.

http://belynichi.gov.by/data/region251.jpg


Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00