Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
7 апреля

На пасяджэнні райвыканкама

Адным з актуальных пытанняў парадку дня чарговага пасяджэння райвыканкама было наступнае: “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні г.п. Бялынічы і населеных пунктаў Бялыніцкага раёна ў 2014 годзе”. Праграма гэтых мерапрыемстваў была зацверджана рашэннем райвыканкама № 1-2 ад 3 студзеня бягучага года і яе атрымалі ўсе суб’екты гаспадарання.У ёй усе тэрыторыі і аб’екты распісаны і замацаваны з вызначэннем таго, што трэба зрабіць.
Адпаведныя мерапрыемствы распрацаваны і сельвыканкамамі.
Прамінула тры месяцы. Паўстала заканамернае пытанне: “Што зроблена за гэты час”? Тым больш, як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ерашэнка, умовы надвор’я як ніколі раней спрыялі актыўнасці правядзенню гэтай работы. І некаторыя арганізацыі прыступілі да выканання праграмы яшчэ са студзеня. Напрыклад, работнікі БУКП “Жылкамгас” правялі абрэзку і выдаленне аварыйных дрэў, імі выкананы работы па дэмантажы агароджы каля шматкватэрных жылых дамоў па вуліцы Дайнэка і аўтастанцыі, адрамантаваны прыпыначны пункт па вуліцы Я. Купалы, высякаўся хмызняк. У адпаведнасці з графікам і па меры неабходнасці праводзіцца грэйдзіраванне вуліц, у зонах адпачынку бялынічан устаноўлены малыя архітэктурныя формы... Паралельна наводзіцца парадак і на вытворчай тэрыторыі жылкамгаса.
-Актыўны ўдзел у рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі прымаюць і працоўныя калектывы арганізацый усіх форм уласнасці, - адзначае Андрэй Ерашэнка. - На замацаваных за імі тэрыторыях падтрымліваецца санітарны парадак, праводзіцца бягучы рамонт фасадаў адміністрацыйных і вытворчых пабудоў, збудаванняў, агароджаў, іхнімі сіламі наводзіцца парадак на грамадзянскіх могілках.
Штотыднёва, па чацвяргах, на замацаваных і вытворчых тэрыторыях праводзяцца санітарныя дні, а спецыяльна ўтвораная раённая камісія кантралюе ход навядзення парадку, яго стан і падводзіць вынікі на нарадзе ў старшыні райвыканкама.
Намеснік старшыні райвыканкама адзначыў станоўчую работу ў гэтым накірунку калектыву ПМК № 241, які акрамя ажыццяўлення даведзеных праграмай мерапрыемстваў дадаткова добраўпарадкоўвае тэрыторыі каля ведамасных інтэрнатаў, размешчаных па вуліцах Мічурына і Калініна.
Адпаведныя службы праводзяць мэтанакіраваную работу з насельніцтвам па захаванні ім правілаў утрымання прыдомавых тэрыторый, упарадкаванні ўліку і скарачэння колькасці безгаспадарчых і трухлявых пабудоў. З пачатку бягучага года знесены 89 такіх дамоў.
Аднак работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні паселішчаў яшчэ непачаты край. Аб гэтым сведчаць і вынікі нагляднай дзейнасці. Спецыялісты райЦГіЭ за першы квартал бягучага года праверылі 232 тэрыторыі аб’ектаў гаспадарання, на 105 з іх былі выяўлены парушэнні санітарнага заканадаўства, за што да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 7 індывідуальных прадпрымальнікаў, 2 юрыдычныя і 3 фізічныя асобы, а таксама 39 пасадавых асоб. Агульная сума штрафных санкцый склала 38 мільёнаў 480 тысяч рублёў.
За гэты ж самы час раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродку правяла 145 абследаванняў ферм, машынных двароў, зернесушыльных комплексаў, зон масавага адпачынку, міні-палігонаў для складзіравання цвёрдых бытавых адходаў, у ходзе чаго быў выяўлены 61 выпадак парушэнняў санітарнага і экалагічнага заканадаўства. Іншымі словамі, крыху больш як на  кожным другім аб’екце фіксаваўся непарадак. Прыродаахоўнікі за першы квартал гэтага года выпісалі і адрасавалі суб’ектам гаспадарання 60 прадпісанняў па ўхіленні выяўленых парушэнняў, склалі 10 адміністрацыйных пратаколаў на адказных пасадавых асоб на агульную штрафную суму ў 3 мільёны 445 тысяч рублёў.
Гаспадарам прыватных сядзіб наглядныя органы накіравалі 581 прадпісанне (абследавана 1 тысяча тэрыторый) па абавязковым навядзенні парадку і чысціні.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ерашэнка канстатуе: не паспелі ў тэрмін, вызначаны праграмай мерапрыемстваў па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні райцэнтра, выканаць адпаведныя работы ААТ “Аграсэрвіс”, “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і некаторыя іншыя.  
Да шэрагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, якія прамарудзілі з выкананнем запланаваных мерапрыемстваў па навядзенні парадку, прыняты меры матэрыяльнага і маральнага ўздзеяння.
Падсумоўваючы разгляд пытання “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні г.п. Бялынічы і населеных пунктаў Бялыніцкага раёна ў 2014 годзе”, старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка падкрэсліў:
-На гэты конт можна гаварыць многа і доўга. Калі ж сказаць коратка, то наводзім парадак выключна для сябе. Усе мы хочам жыць у прыгожым, утульным асяроддзі, але ж ніхто за нас яго не створыць. Таму трэба ўсім працаваць – пастаянна, па сілах і магчымасцях: толькі ў такім разе і будзе наведзены парадак. А нашым агульным дэвізам павінен стаць наступны выраз: “ Менш слоў – больш спраў”.

Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00