Понедельник, 27 июля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
Главная - Новости - Новости региона - У Бялынічах прайшла справаздачна-выбарная...
7 мая

У Бялынічах прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя РК ГА “БРСМ”

У Бялынічах прайшла пятая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”
У вялікай зале РЦК сабраўся 151 дэлегат ад 45 пярвічных арганізацый. У рабоце канферэнцыі таксама прынялі ўдзел другі сакратар Магілёўскага АК ГА “БРСМ” Леанід Шаўцоў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Фурсава.
З дакладам аб дзейнасці Бялыніцкага РК ГА “БРСМ” у 2011-2013 гадах выступіла першы сакратар раённага камітэта Вольга Шкундалёва.
Яна падрабязна расказала пра дзейнасць маладзёжных “пярвічак”, якія работаюць ў школах і арганізацыях, на вытворчасці, і аб’ядноўваюць 1369 маладых людзей. Называліся канкрэтныя акцыі, у якіх удзельнічала моладзь раёна: “За любімую Беларусь”, “Салют Перамозе – Слава Беларусі!”, “Любоў мая – Прыдняпроўе” і іншыя. Новым штрыхом стала правядзенне такіх мерапрыемстваў, як “Аўталедзі”, “Маладая гаспадыня”, “Арт-бітва снегавікоў”, “Міс-БРСМачка”.
Адным з накірункаў дзейнасці раённай арганізацыі “БРСМ” з’яўляецца валанцёрскі рух “Добрае сэрца”. Актывісты руху ўдзяляюць увагу ветэранам вайны і працы, адзінокім састарэлым людзям, мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям.
Праводзіцца работа па арганізацыі занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час. У 2012 годзе райкам “БРСМ” дапамог працаўладкавацца на летні перыяд 130 юнакам і дзяўчатам, а мінулым летам – 160.
У 2013 годзе экалагічны атрад “Квітнеючы горад” пад кіраўніцтвам Валянціны Краўцовай заняў першае месца ў абласным конкурсе “Працоўны семестр-2013” у намінацыі “Лепшы экалагічны атрад”.
З 2012 года райкам “БРСМ” актыўна асвойвае інтэрнэт-прастору. На сайце “Аднакласнікі” створана і вядзе сваю працу група “БРСМ-Бялыніцкі раён”, колькасць якой складае 500 актыўных удзельнікаў.
Разам з тым Вольга Шкундалёва заўважыла, што яшчэ не дастаткова эфектыўна праводзіцца работа па многіх накірунках маладзёжнай палітыкі, адчувальна слабы ўплыў саюза на працоўную і вясковую моладзь.
У сваю чаргу Ірына Фурсава, аналізуючы ўдзел моладзі ў грамадскім жыцці, адзначыла, што раённая арганізацыя “БРСМ” не застаецца ў баку ад мерапрыемстваў, якія ладзяцца у школах і працоўных калектывах, робіць акцыі мясцовага маштаба. А вось самім прыдумаць маштабны праект, які б выклікаў станоўчы рэзананс на абласным ці нават рэспубліканскім узроўні, пакуль не атрымліваецца. Таму Ірына Уладзіміраўна выказала пажаданне, што такая цікавая ініцыятыва будзе рэалізавана падчас наступнага перыяду работы.
Дэлегаты канферэнцыі прызналі работу раённай арганізацыі ГА “БРСМ” здавальняючай і выбралі новы састаў раённага камітэта. Першым сакратаром яго зацвержана Вольга Шкундалёва. Таксама вызначаны дэлегаты на V абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю і прыняты зварот да ўсёй моладзі раёна.

Поделиться:

Афиша и объявления

6 июля
10 июля 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится прямая линия заместителя председателя Комитета государственного контроля Могилевской...
25 июня
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует что рабочий день с субботы 4 июля переносится на понедельник 6 июля 2026 года. Прием граждан...
24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00