Суббота, 26 апреля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Бялынічане адзначылі свята Перамогі
13 мая

Бялынічане адзначылі свята Перамогі


Урачыстасці, якія 9 мая адбыліся ў Бялынічах з нагоды 69-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, з’явіліся, па ўражаннях ветэранаў, не толькі самымі масавымі, але і найпрыгажэйшымі за ўсе ранейшыя святкаванні. Пасля таго, як арганізаваныя калоны дэманстрантаў, наперадзе якіх у легкавых аўтамабілях ехалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, увайшлі ў Ліпавы гай, адбыўся мітынг. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка. Як адзначыў прамоўца, Бялыніцкая зямля з першых дзён нямецкай акупацыі пачала ператварацца ў адзіны рубеж абароны, поле бою, палаючы партызанскі фронт. Больш за дзесяць тысяч бялынічан змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у партызанскіх атрадах. Сотні землякоў за гераізм і мужнасць былі ўзнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі. Назаўсёды ў нашай памяці застануцца імёны Герояў Савецкага Саюза — ураджэнца раёна Іосіфа Свідзінскага, Мікалая Кітаева, Барыса Хігрына, Асмана Касаева, Сяргея Церашкевіча, Леаніда Лорчанкі, якія звязалі свае жыцці і лёсы з Прыдруцкім краем. Ніхто не мае права забываць пра тых байцоў, якія загінулі на полі бою, у фашысцкіх сутарэннях, зніклі без весткі.
Мы радуемся таму, што краіна жыве пад мірным небам, у згодзе і ўзаемапаразуменні з суседзямі. Але змагацца за мір і парадак, выпраўляючы свае памылкі і вучачыся на памылках іншых, трэба пастаянна.
Асаблівыя словы падзякі за вялікі подзвіг, за Перамогу кіраўнік раёна выказаў на адрас ветэранаў. Мікалай Міхайлавіч пажадаў ім як мага далей заставацца ў страі, служыць для новых пакаленняў прыкладам мужнасці, стойкасці і сілы духа.
З вялікай увагай удзельнікі ўрачыстасці выслухалі палымяную прамову ветэрана вайны, партызана Віктара Аржанікава.
— Ад ста маіх аднагодкаў, удзельнікаў той вайны, дахаты вярнуліся толькі трое, — адзначыў Віктар Паўлавіч. — Я ўдзячны лёсу за тое, што ў надзвычай цяжкі для Айчыны час быў яе абаронцам, перажываў горыч няўдач і радасць Перамогі. Бязмежна рады, што жыву пад мірным небам, сустракаюся з моладдзю, каб расказваць праўду аб той вайне.
Эмацыянальным, насычаным глыбокім сэнсам атрымалася выступленне на мітынгу вучаніцы 10 класа СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага г.п. Бялынічы Вольгі Камінскай.
Кветкі да помніка на алеі Герояў усклалі старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Раіса Лычкоўская, бялынічане і госці райцэнтра. Да бюста Героя Савецкага Саюза, знакамітага ваеннага лётчыка Мікалая Кітаева, напрыклад, кветкі ўсклалі ўнук Мікалая Трафімавіча Генадзь Кітаеў з жонкай Валянцінай і дачкой Ганнай.
На імправізаваных салдацкіх прывалах і партызанскіх базах, якія з густам былі аформлены дызайнерамі БУКП «Жылкамгас», бялынічане судакрануліся з рэаліямі ваеннага часу, пакаштавалі салдацкую кашу... Прыцягвалі ўвагу прысутных гандлёвыя рады райста, прыгожа аформленыя гасцінныя падворкі сельсаветаў і ўстаноў культуры раёна.
Сіламі мастацкай самадзейнасці творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў быў дадзены вялікі святочны канцэрт. Асаблівае ўражанне, напрыклад, пакінула кампазіцыя «Жыві і памятай» у выкананні артыстаў БУКП «Жылкамгас».
Да позняга вечара на стадыёне ладзіліся спартыўныя спаборніцтвы самага рознага кшталту, дзейнічалі гульнёвыя пляцоўкі.
Васіль ДЗЕРАВЯШКА, «Зара над Друццю» Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00