, 29 декабря 2024 года
Russian Belarusian English
3 июня

Грамадзянская абарона

Пасля даклада начальніку грамадзянскай абароны раёна, старшыні райвыканкама Мікалаю Кадаценку аб гатоўнасці пажарных і санітарных дружын да правядзення саперніцтва права ўзняць флаг было прадастаўлена пераможцу спаборніцтваў 2013 года старшыні Цяхцінскага сельсавета Аляксандру Цыбульскаму. Потым Мікалай Міхайлавіч звярнуўся да прысутных з прывітальнай прамовай.
Намеснік начальніка грамадзянскай абароны раёна, начальнік РАНС, падпалкоўнік унутранай службы Віталь Воранаў аддае каманду на пачатак спаборніцтваў.
З песнямі пажарныя і санітарныя дружыны арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна праходзяць па бегавой дарожцы гарадскога стадыёна і разыходзяцца па загадзя вызначаных месцах. Добрая традыцыя ўсталявалася на Бялыніччыне: у рамках Дня грамадзянскай абароны праводзіць комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый. Вось і на гэты раз вызначана ўзнаўленне праездаў на вуліцах і завулках, пад’ездаў да могілак, выдаленне аварыйных дрэў. З гэтай мэтай задзейнічаны дзясяткі аўтасамазвалаў, экскаватары, грэйдары, пагрузчыкі, аўтавышкі, маніпулятары і іншая тэхніка.
Спрыт і высокае прафесійнае майстэрства дэманстравалі каманды вогняборцаў, якія за лічаныя хвіліны змаглі патушыць вогнішчы “пажараў”. Намінацыя “Перацягванне канату” выявіла мацнейшых. Між іншым, найлепшым сярод дружыннікаў стаў выкладчык фізічнага выхавання СШ №2 г.п. Бялынічы Віктар Назараў. Конкурс насценных газет, строевай песні можна лічыць толькі лірычным уступам да сапраўднага спаборніцтва санітарных дружын. Строгія суддзі, сярод якіх былі галоўны санітарны ўрач раёна Алена Дамарацкая, загадчык паліклінікі цэнтральнай раённай бальніцы Віктар Бубенка, урачы Віктар Шобікаў, Анатоль і Людміла Тачылы, Ларыса Варава, Алена Міхаль і іншыя, наладзілі для іх бескампрамісны і шматбаковы экзамен на ўменне ратаваць людзей у надзвычайных сітуацыях. У выніку першае месца заслужана заваявала санітарная дружына ААТ “Бытпаслугі”, другое дасталося ДУК ДБП “ПМК-241”, трэцяе – аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
І дружыны-пераможцы, і асобныя іх прадстаўнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды – дыпломы, грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Дарэчы, першае месца ў спаборніцтве сярод механізаваных аварыйна-выратавальных атрадаў пры правядзенні Дня грамадзянскай абароны раёна заслужана дасталося БУКП “Жылкамгас”.
І яшчэ адно прыемнае мерапрыемства адбылося ў рамках Дня грамадзянскай абароны: старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка ўручыў дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам спаборніцтва на веснавых палявых работах. Сапраўды, надзвычай насычаным падзеямі і добрымі, карыснымі справамі выдаўся апошні дзень вясны 2014 года.
Васіль ДЗЕРАВЯШКА, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

26 декабря
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 31 декабря 2024 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра...
19 декабря
Уважаемые субъекты! 24 декабря 2024 г. по адресу: г. Могилев, ул. Ленинская, д.21, 3 этаж, с 10.00 до 16.00 на базе КУП «Могилевский городской центр...
18 декабря
22 ноября 2024 года маленькому Саше Острога (10.07.2024 года рождения) был поставлен диагноз спинальная мышечная атрофия 1 типа. Заболевание СМА – наследственное...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00