Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
9 июля

ПАСЯДЖЭННЕ РАЙВЫКАНКАМА

Праблемы вырашаюцца на месцы
На чарговым пасяджэнні райвыканкама было разгледжана каля 20 пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзеня. У тым ліку: “Аб рэалізацыі ў раёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату” за першае паўгоддзе 2014 года”, “Аб стане бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі Бялыніцкага раёна і мерах, што прымаюцца па яго паляпшэнні”, “Аб пастаноўцы на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і зняцці з уліку” і іншыя.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, прадастаўляючы слова для даклада па пытанні “Аб рэалізацыі ў раёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года № 2 “Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату” за першае паўгоддзе 2014 года” начальніку аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Наталлі Сіманавай, падкрэсліў:
-Тое, што людзі звяртаюцца са сваімі праблемамі да нас, мясцовай улады, дык гэта наша праца. І мы павінны ставіцца да кожнага заяўляльніка, як хочам, каб так адносіліся да нас асабіста: уважліва, з глыбокім разуменнем узніклай праблемы і жаданнем дапамагчы яе вырашыць.  
Вядомая дырэктыва кіраўніка дзяржавы дзейнічае ўжо восьмы год. За гэты час механізм рэалізацыі яе патрабаванняў дэтальна распрацаваны і ўдасканалены. У раёне забяспечаны для насельніцтва зручны графік работы дзяржаўных органаў і арганізацый, іх структурных падраздзяленняў і пасадавых асоб. Кожны мае магчымасць карыстацца папярэднім запісам на прыём кіраўніцтва раёна і атрымліваць папярэднюю кансультацыю. На пастаяннай аснове кіраўніцтва райвыканкама праводзіць прыёмы і выязныя прыёмы грамадзян па іх асабістых пытаннях.
Наталля Сіманава паінфармавала, што для прыёма заяў грамадзян на выкананне адміністрацыйных працэдур у райвыканкаме працуе служба “адно вакно”, дзе прымаюцца іхнія заявы па 74 працэдурах. За першае паўгоддзе бягучага года прыняты 529 заяў на выкананне 38 адміністрацыйных працэдур. Найчасцей грамадзяне звяртаюцца наконт прыняцця рашэння аб прыватызацыі жылля, выдачы даведкі аб знаходжанні на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў... Таксама райвыканкам выконвае 43 працэдуры ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. За справаздачны перыяд выконваліся 18 адміністрацыйных працэдур па 204 заявах.
-На працягу першага паўгоддзя 2014 года, – адзначае Наталля Сіманава, – кіраўніцтва райвыканкама правяло 68 прыёмаў грамадзян па асабістых пытаннях, у тым ліку старшыня райвыканкама – 12. На іх прыняты 65 чалавек, 63 з якіх прыйшлі са сваімі жыццёвымі праблемамі на прыём да Мікалая Кадаценкі. Таксама кіраўніцтва райвыканкама правяло 28 выязных прыёмаў грамадзян, на якія завіталі 21 чалавек. У тым ліку старшыня райвыканкама правёў 6 такіх прыёмаў, падчас якіх па яго дапамогу звярнуліся 16 чалавек.
Кіраўніцтва райвыканкама за першае паўгоддзе гэтага года правяло 15 “прамых тэлефонных ліній”, на якія паступіў 51 зварот. На “гарачы тэлефон” райвыканкама – больш з 200 тэлефанаванняў. Сёлетняя статыстыка тэлефонных зваротаў грамадзян значна перавышае леташнюю.
За справаздачны перыяд у райвыканкам паступілі 139 (47 – пісьмовыя, 6 – электронныя, 86 – вусныя) зваротаў грамадзян, што на 65 працэнтаў больш чым за аналагічны леташні перыяд. Зменшылася колькасць зваротаў з вышэйстаячых арганізацый і калектыўных зваротаў грамадзян, на адно павялічылася колькасць паўторных зваротаў.
-Найчасцей, – тлумачыць Наталля Сіманава, – грамадзяне звярталіся ў райвыканкам па камунальна-бытавых, жыллёвых праблемах, па пытаннях добраўпарадкавання паселішчаў, працы і заработнай платы і іншых. Па меры магчымасці праблемы, якія ўзнімаюцца ў зваротах грамадзян, вырашаюцца станоўча.
Выступоўца ў сваім дакладзе спынілася і на недахопах у рабоце са зваротамі грамадзян. У прыватнасці, яна адзначыла, што па-ранейшаму павольна вырашаецца праблема па атрыманні праваўстанаўляльных дакументаў для далейшай прыватызацыі жылля грамадзянамі ў ААТ “Новая Друць”. Не вырашаны звароты па жыллёвых пытаннях кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Цэнтральнай раённай бальніцы. За парушэнні заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці шэсць пасадавых асоб райвыканкама.
На пасяджэнні райвыканкама былі заслуханы тлумачэнні дырэктара ААТ “Новая Друць” Вадзіма Емельянава, намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэя Ганчука, галоўнага ўрача ЦРБ Віктара Пянькоўскага.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, падводзячы вынікі абмеркавання разгледжанага пытання, запатрабаваў ад усіх кіраўнікоў трымаць работу са зваротамі грамадзян на пастаянным кантролі і канкрэтна вызначаць, як найбольш эфектыўна і аператыўна вырашаць праблемы насельніцтва.

Міхась Карпечанка

Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00