Пятница, 9 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Без мінулага няма будучага
14 июля

Без мінулага няма будучага

У дзень святых апосталаў Пятра і Паўла ў аграга­радку Вішоў адбылася знакавая падзея: урачыстае адкрыццё музея гісторыі СВК “Калгас “Радзіма”.
Удзел у адкрыцці музея прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, старшыні райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кадаценка і Аляксандр Асіпёнак, начальнік упраўлення адукацыі абвыканкама Уладзімір Рыжкоў, былыя кіраўнікі калгаса “Радзіма” і далучаных да яго гаспадарак Віктар Вададохаў, Мікалай Сілівончык, Мікалай Дзербянёў, Леанід Вакульчык і іншыя ганаровыя госці.
Асаблівая значнасць гэтай падзеі рэспубліканскага маштабу  заключаецца і ў тым, што музей аднаго з лепшых у краіне сельгаспрадпрыемства пачаў дзейнічаць у пярэдадзень 90-годдзя ўтварэння Бялыніцкага раёна. Музей гісторыі СВК “Калгас “Радзіма” размясціўся ў будынку школы і складаецца з пяці залаў, экспазіцыі якіх дэманструюць каля пяці тысяч цікавых экспанатаў, што адлюстроўваюць ваенную і працоўную славу мясцовых жыхароў, работнікаў сельгаспрадпрыемства. Наведвальнікі яго таксама маюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з этнаграфічнымі, абрадавымі адметнасцямі жыхароў Вішоўшчыны, карцінамі ўдзельнікаў Міжнародных пленэраў “Вішоўскія краявіды”. Яны таксама праводзяцца па ініцыятыве калгаса.
Адна з цікавых асаблівасцяў новага музея – у ім дзейнічае інфакіёск, дзе кожны можа атрымаць гістарычную даведку, напрыклад, аб ваенных і працоўных узнагародах жыхароў аграгарадка і навакольных паселішчаў. Таксама можна паглядзець фотальбомы і відэасюжэты аб знакавых падзеях аграгарадка, працоўнага калектыву.
Старшыня аблвыканкама Пётр Руднік, выступаючы на ўрачыстым адкрыцці музея, адзначыў, што гэта першы і пакуль адзіны ў рэспубліцы музей гісторыі сельгаспрадпрыемства і выказаў пажаданне, каб такія музеі пачалі стварацца ў кожнай гаспадарцы Магілёўшчыны. Пётр Міхайлавіч сказаў словы сардэчнай падзякі старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандру Лапацентаву, калгаснікам за ажыццяўленне такой патрэбнай для людзей духоўнай ініцыятывы і падарыў музею камп’ютар.
Спецыяліст СВК “Калгас “Радзіма” па музейнай справе Святлана Атрошчанка правяла для ганаровых гасцей першую экскурсію па залах калгаснага музея.  
Па словах Ганаровага грамадзяніна Бялыніцкага раёна, кавалера ордэнаў Айчыны ІІІ ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Свяціцеля Кірылы Тураўскага, лаўрэата спецыяльных прэмій райвыканкама і аблвыканкама “Чалавек года”, старшыні праўлення СВК  Аляксандра Лапацентава, надзвычай важна, каб кожны малады работнік гаспадаркі, школьнік, наведаўшы музей, мог пераканацца яшчэ раз, што ім вельмі пашанцавала нарадзіцца ў гэтым цудоўным кутку, які назаваецца Вішоўшчына.
-Без ведання свайго мінулага,– пераканана сцвярджае Аляксандр Міхайлавіч, – чалавек нагадвае сабой чэзлае і засохлае дрэва.  
Менавіта таму і заснаваны ў аграгарадку гістарычны музей, у экспазіцыях і фондах якога праз рэчы, дакументы, успаміны, фотаздымкі знайшла сваё выразнае адлюстраванне багатая гісторыя калгаса, аграгарадка Вішоў і навакольных паселішчаў. Шмат месца ў ім адведзена людзям працы, перадавікам сельгасвытворчасці, знакамітым землякам.
Мы самі нават і ўявіць сабе не маглі, якая багатая ў нас гісторыя! Працуючы над стварэннем экспазіцый музея, кожны, хто прымаў удзел у гэтай справе, духоўна абагаціўся. Карыстаючыся выпадкам, хачу выказаць падзяку і ўсім тым, хто перадаў музею свае сямейныя рэліквіі. Гэтыя рэчы не толькі будуць беражліва захаваны, але і пасадзейнічаюць патрыятычнаму, маральна-этычнаму выхаванню падрастаючых пакаленняў.




Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00