Среда, 10 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
5 августа

Саветы і жыццё

У панядзелак на базе Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоля Ісачанкі прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума аблсавета дэпутатаў. Удзельнікі яго пазнаёміліся з ходам добраўпарадкавання гэтых раённых цэнтраў, абмеркавалі ролю актыву органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па добраўпарадкаванні домаўладанняў і прыдомавых тэрыторый, а таксама юрыдычныя і практычныя аспекты рэалізацыі Указа Прэзідэнта Беларусі ад 23 лютага 2012 года № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэння колькасці пустуючых і трухлявых дамоў у сельскай мясцовасці». Таксама ў адпаведнасці з парадкам дня выязнога пасяджэння прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў было разгледжана і пытанне аб паштовым абслугоўванні сельскага насельніцтва Магілёўскай вобласці.

У аграгарадку Вішоў члены прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў пазнаёміліся з дзейнасцю і перспектывамі развіцця фарэлевай гаспадаркі «Вабіч» ААТ «ПМК № 83 Водбуд», наведалі гістарычны музей СВК «Калгас «Радзіма».

На пленарным пасяджэнні, якое прайшло ў Вішоўскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу, былі заслуханы і абмеркаваны даклады па пытаннях парадку дня пасяджэння прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і прыняты адпаведныя рашэнні.

Удзел у выязным пасяджэнні прэзідыума аблсавета дэпутатаў прынялі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак.

Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

10 июня
Уважаемые акционеры ОАО «Новая Друть», 22 июня 2026 в зале заседания, (агр.Техтин, ул.Победы −2, зд.8) состоится внеочередное...
1 июня
Уважаемые акционеры ОАО «Новая Друть», 11 июня 2026 в зале заседания, (агр.Техтин, ул.Победы ?2, зд.8) состоится внеочередное общее...
1 июня
Звонки будут приниматься по телефону в Могилеве: 8 (0222) 29-90-03.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00