15 августа
Сезон палявання — з 23 жніўня
У Беларусі адкрыццё сезона палявання на вадаплаўную і балотную
дзічыну (вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлкі, фазана)
перанесена з 9 на 23 жніўня.
Паляванне на вадаплаўную і балотную дзічыну пачнецца ў гэтым годзе пазней за ўстаноўлены тэрмін у сувязі з гарачым і сухім надвор’ем на тэрыторыі рэспублікі. Змяненне накіравана ў тым ліку на прадухіленне выпадкаў узнікнення лясных пажараў.
Рашэнне аб змяненні тэрмінаў палявання замацавана ў нарматыўных прававых актах, прынятых карыстальнікамі паляўнічых угоддзяў краіны.
Поделиться: