1 сентября
Не спыняцца на дасягнутым
29 жніўня педагагічныя работнікі Бялыніччыны ў канцэртнай зале РЦК сабраліся на традыцыйную жнівеньскую канферэнцыю, на якой былі падведзены вынікі работы калектываў усіх устаноў адукацыі раёна, акрэслены задачы на бягучы навучальны год.
Рэфрэнам на гэтым вялікім педсавеце гучаў наступны тэзіс: удасканальваць адукацыйны працэс можна толькі праз пастаяннае павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў. У прыватнасці, нашы настаўнікі дасягнулі ў гэтым пэўных поспехаў. Напрыклад, з 376 педагогаў, якія забяспечваюць атрыманне вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі, 93,3 працэнта маюць вышэйшую адукацыю, 84,3 – вышэйшую і першую атэстацыйныя катэгорыі, што вышэй за аналагічныя сярэднеабласныя паказчыкі. Узровень прафесійнага майстэрства іх пацвярджае і наступная лічба: за мінулы навучальны год 180 педагогаў і вучняў узнагароджаны дыпломамі і граматамі па выніках іх удзелу ў міжнародных, рэспубліканскіх, абласных конкурсах, алімпіядах.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Ганчук, называючы задачы чарговага навучальнага года, засяродзіў увагу калег на тым, што ўдасканаленне адукацыйнага працэсу немагчыма без пастаяннай перадачы перадавога вопыту старэйшымі педагогамі маладым настаўнікам, без актыўнага яго засваення.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка сардэчна павіншаваў педагагічных работнікаў з пачаткам чарговага навучальнага года. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што сёння адна з найгалоўнейшых задач для ўсіх і кожнага – якасна і эфектыўна працаваць на сваіх робочых месцах. Педагогі даюць жыццёвы старт будучым кадрам, будучыні краіны. Таму іх галоўная задача заключаецца ў падрыхтаванасці сучаснага чалавека, каб ён мог па-сучаснаму думаць, па-сучаснаму працаваць, быў цалкам адаптаваным да сучаснага жыцця.
Мікалай Кадаценка ўручыў лепшым педагогам Бялыніччыны заслужаныя імі ўзнагароды. Так, напрыклад, нагруднага знака Міністэрства адукацыі Беларусі “Выдатнік адукацыі” ўдастоена намеснік дырэктара СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Альбіна Навумава, Ганаровай граматай мінадукацыі заахвочана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вішоўскай СШ Ірына Камарова, ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны: настаўнік Галоўчынскай СШ Барыс Глушак, педагог МЦ “Ветразь” – Сяргей Пласконны, грашовай прэміяй – выкладчык англійскай мовы СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Дзмітрый Ляшук. За выдатную працу дзевяць педагогаў узнагароджаны ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, уклад шэрагу працоўных калектываў раёна па падрыхтоўцы падшэфных школ да новага навучальнага года заахвочаны падзячнымі лістамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Міхась КАРПЕЧАНК, «Зара над Друццю»
Поделиться: