Среда, 13 мая 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
2 сентября

Дзень ведаў

Першае верасня - дзень у нашым жыцці асаблівы і адметны. Хоць бы і таму, што ў календары супадаюць два значныя для кожнага чалавека святы – Дзень ведаў і Сусветны дзень міру.
Першы дзень новага навучальнага года стаў па-сапраўднаму ўрачыстым для настаўнікаў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, вучняў і іх бацькоў. Педагогі і шэфы за час летніх канікулаў пастараліся зрабіць усё магчымае, каб дзеці адчувалі сябе ў класных пакоях утульна і камфортна, імкнуліся да паспяховага засваення новых ведаў. А прадстаўнікі шэфскіх арганізацый прыйшлі на школьную ўрачыстую лінейку з падарункамі. Напрыклад, кіраўнік раёна Мікалай Кадаценка ад імя раённага выканаўчага камітэта ўручыў калектыву школы сертыфікат на 10 мільёнаў рублёў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Вольга Мікалаенка для сталоўкі навучальнай установы перадала посуд, начальнік РАНС Віталь Воранаў падарыў першакласнікам брашуры па бяспецы жыццядзейнасці...
Дарэчы, сёлета ў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага на дваццаць першакласнікаў, цэлы клас, больш чым летась. Усяго за школьныя парты гэтай агульнаадукацыйнай установы ў 2014/2015 навучальным годзе селі 82 першакласнікі.
Сардэчныя віншавальныя словы настаўнікам і педагогам СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага ў Дзень ведаў адрасавалі Мікалай Кадаценка, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Ярмоленка, начальнік РАНС Віталь Воранаў, намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Алянюк (дарэчы, яго дачка Валерыя сёлета стала першакласніцай гэтай школы), намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце райаграпрамтэхзабеспячэння Вольга Мікалаенка, настаяцель царквы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай протаіерэй а. Сергій.

http://belynichi.gov.by/data/region293.jpg
Думаецца, многім вучням запалі ў душу і словы-наказ, звернутыя да іх, айца Сергія: “Паважайце дарослых, вучыцеся цярплівасці. Бог вам у дапамогу”!
Настаўніца Ірына Акалакулак на ўрачыстай лінейцы зачытала зварот да вучняў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які тыя выслухалі з вялікай увагай.
“Гэта цудоўнае свята, - адзначаецца ў звароце кіраўніка дзяржавы, - неацэннае для ўсіх пакаленняў грамадзян нашай краіны. Якіх бы вышыняў мы ні дасягнулі, шлях да іх пачынаўся ў школе, бо менавіта адукацыя з’яўляецца асновай для паспяховай працоўнай дзейнасці. А светлыя ўспаміны аб школьных і студэнцкіх гадах, аб любімых настаўніках і верных сябрах назаўсёды застануцца ў сэрцы кожнага і падтрымліваюць нас у цяжкую хвіліну”.
Першы школьны званок, які прагучаў на ўрачыстай лінейцы ў СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага, адкрыў дарогу ў захапляльны, цудоўны свет ведаў для 45 хлопчыкаў і 37 дзяўчынак. Па традыцыі з імі абмяняліся падарункамі адзінаццацікласнікі, а старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка і дырэктар школы Таццяна Балдышэўская пад гучныя апладысменты прысутных уручылі ім падарунак ад Прэзідэнта краіны – вучэбны дапаможнік “Беларусь – наша Радзіма”. Гэта выданне штогод дапаўняецца і карэктуецца з улікам новых жыццёвых рэалій. Сёлетняе, напрыклад, дапоўнена інфармацыяй пра Палац Незалежнасці, 450-тонны БелАЗ, звесткамі і фатаграфіямі пра неўміручы подзвіг беларусаў, здзейснены імі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
...Школа – гэта не толькі месца, дзе даюць веды. Тут фарміруецца характар, светапогляд дзіця, закладваюцца важнейшыя рысы характару асобы. Тут выхоўваецца будучыня краіны. Веды заўсёды запатрабаваныя ў грамадстве. І асабліва сёння, калі наша краіна ідзе па шляху мадэрнізацыі, інавацыйнага развіцця. Таму ў выступленнях усіх гасцей СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага чырвонай ніткай гучалі шчырыя пажаданні старанна вучыцца, актыўна пазнаваць новае, смела імкнуцца да сваёй мары.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

12 мая
«Могилевским облисполкомом 15 мая 2026 года будет проводится тематическая горячая линия по организации летней оздоровительной кампании и занятости для...
7 мая
Уважаемы граждане! Главным специалистом отдела занятости населения и социальной защиты управления по труду, занятости и социальной защите...
23 апреля
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует, что рабочий день с субботы, 2 мая, переносится на понедельник, 4 мая 2026 года.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00