15 сентября
На пасяджэнні райвыканкама
На чарговым пасяджэнні райвыканкама была заслухана і
абмеркавана інфармацыя «Аб гатоўнасці аб'ектаў народнай гаспадаркі
раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2014 – 2015 гадоў».
Адзначана, што ва ўсіх арганізацыях праводзіцца пэўная падрыхтоўчая работа да беспраблемнай працы ў складаных кліматычных умовах халоднага надвор'я. Па стану на 1 верасня бягучага года ў раённай энергаінспекцыі зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці на 43 з 52 цеплакрыніц, што складае 82,7 працэнта, і на 65 з 72 (90,3 працэнта) спажыўцоў энергіі.
Вызначаны графік афармлення пашпартоў гатоўнасці да работы ў чарговы асенне-зімовы перыяд не выканалі наступныя спажыўцы цеплавой энергіі: Бялыніцкі цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка» - ўпраўляючая кампанія холдынга «Магілёўская малочная кампанія «Бабуліна крынка», ЦБП № 701 філіяла № 700 Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ «АБ «Беларусбанк», СПК «Ількавічы», «Лебядзянка», ААТ «Новая Друць», «Бялынічы», РАНС. Таксама шэраг арганізацый парушылі графік афармлення пашпартоў гатоўнасці і на цеплакрыніцы: Бялыніцкі цэх па вытворчасці сыроў ААТ «Бабуліна крынка», ААТ «Бялыніцкі пратэінавы завод», вытворчы ўчастак камбіната кааператыўнай прамысловасці райста, СВК «Ількавічы» – МТФ у аграгарадку Іскра, СВК «Лебядзянка» – МТФ у вёсцы Прыхабы, ААТ «Бялынічы» – МТФ у вёсцы Вялікі Трылесін, ААТ «Новая Друць» – крухмальны модуль, гатэльны комплекс «Мара», МТФ у вёсцы Стараселле.
Работа кіраўнікоў пералічаных вышэй арганізацый па афармленні пашпартаў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц да работы ў наступаючы асенне-зімовы перыяд прызнана недастатковай. Аддзелу арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама даручана падрыхтаваць у вызначаным заканадаўствам парадку хадайніцтвы ў адпаведныя ведамасныя органы кіравання аб прыцягненні кіраўнікоў гэтых арганізацый да дысцыплінарнай адказнасці.
На пасяджэнні райвыканкама быў прааналізаваны і ход выканання суб'ектамі гаспадарання раёна вызначанага комплексу падрыхтоўчых мерапрыемстваў да работы ў асенне-зімовы перыяд. Напрыклад, калектыў БУКП «Жылкамгас» з 24 запланаваных мерапрыемстваў на момант правядзення пасяджэння райвыканкама выканаў 22. Не выклікае сумненняў і паспяховая рэалізацыя двух астатніх пунктаў падрыхтоўчай праграмы: замена цеплавых сетак выканана на 99,6 працэнта; запас дранкі склаў 5960 шчыльных кубаметраў замест 7500 запланаваных. Дырэктар прадпрыемства Віктар Івулёў запэўніў, што да канца верасня, як і пазначана ў праграме падрыхтоўчых мерапрыемстваў да работы ў асенне-зімовы перыяд, заданне па стварэнні патрэбнага запасу дранкі будзе выканана.
Ацяпляльны сезон запатрабоўвае паклапаціцца наконт стварэння неабходнага запасу паліва і гаспадароў дамоў, якія абсталяваныя для абагрэву жылля печамі. Філіял райпалівазбыт абласнога КУВП «Аблпаліва» адпусціў насельніцтву за гэты перыяд 3844 кубаметры дроў (пры плане на студзень-верасень 3880), 1313 тон торфабрыкету (1383), што ў суадносінах да задання на год складае адпаведна 69,4 і 54,4 працэнта. Па тлумачэнні дырэктара філіяла Антона Янкоўскага, на складзе маецца 419,8 кубаметра дроў і 5 тон торфабрыкету. Чарга на атрыманне гэтага паліва адсутнічае.
Водпускам насельніцтву дроў займаецца традыцыйна і лясгас. За справаздачны перыяд іх рэалізавана 4320 кубаметраў, у тым ліку шляхам саманарыхтоўкі – 870 кубаметраў, што складае да леташняга ўзроўню адпаведна 78,7 і 53,1 працэнта. Райвыканкам абавязаў кіраўнікоў лясгаса і філіяла райпалівазбыту актывізаваць работу па забеспячэнні насельніцтва палівам. Адзін з накірункаў выканання гэтага даручэння – рэалізацыя імі дроў на кірмашах, што будуць праводзіцца на працягу верасня-кастрычніка ў Бялынічах і ва ўсіх аграгарадках раёна.
На пасяджэнні райвыканкама таксама было запатрабавана ад кіраўнікоў РУП «Магілёўаўтадар» ДЭУ № 74 Андрэя Коласава і філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд» ДРБУ № 170 Алега Філіпава павялічыць тэмпы нарыхтоўкі пясчана-солевых сумесяў для пасыпкі аўтамабільных дарог.
Калектыў раёна электрычных сетак, які ўзначальвае Уладзімір Адамовіч, з запланаваных на май-верасень сямі падрыхтоўчых да асенне-зімовага перыяду мерапрыемстваў выканаў толькі тры. Райвыканкам прыняў завярэнне кіраўніка электрасетак аб рэалізацыі да вызначанай даты ўсіх пунктаў гэтай праграмы.
Кантроль за выкананнем рашэння райвыканкама «Аб гатоўнасці аб'ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2014 – 2015 гадоў» ускладзены на намеснікаў старшыні райвыканкама.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
Поделиться: