Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Першы восеньскі кірмаш прайшоў у Бялынічах
22 сентября

Першы восеньскі кірмаш прайшоў у Бялынічах

20 верасня на рынку райспажыўтаварыства прайшоў першы з чатырох запланаваных у адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама Мікалая Кадаценкі восеньскіх кірмашоў дзеля забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай прадукцыяй.
Карэспандэнт “Зары над Друццю” таксама наведаў рынак райста, каб не толькі набыць для сябе тое-сёе на зіму, але і пераканацца ў папулярнасці прапанаванай прадукцыі, што прадастаўлена на продаж сельгаспрадпрыемствамі, арганізацыямі, фермерскімі гаспадаркамі Бялыніччыны.
Яшчэ на подступах да рынка з яго тэрыторыі данеслася задорная песня з рэпертуару народнага калектыву “Вабічанскія ўзоры”. Спачатку падумалася, што музычнае суправаджэнне наладжана ў рэжыме запісу. Але неўзабаве заўважыў на пляцоўцы побач з гандлёвымі радамі знакамітых вішоўскіх спявачак на чале з Аленай Кандрашонак, якія добрымі народнымі песнямі стваралі чароўную атмасферу кірмаша.
Асабліва бойка гандаль ішоў на пляцоўках, дзе размясцілі сваю прадукцыю (яблыкі, грушы, ячмень, пшаніца) СВК “Калгас “Радзіма” і ААТ “Падзевічы”, якое прапанавала бялынічанам бульбу па прымальным кошце – 2500 рублёў за кілаграм. Таму і не дзіўна, што таварыства рэалізавала клубняў на 6 мільёнаў рублёў і ў агульнай выручцы ўсіх пастаўшчыкоў сельгаспрадукцыі на кірмаш “Добры дзень, восень!”, якая склала круху больш за 53 мільёны рублёў, заняло трэцяе месца. А найбольш грошай на кірмашы зарабіў СВК “Калгас “Радзіма” – амаль 11 з паловай мільёна рублёў. Без малога кожны пяты рубель ад агульнай выручкі ўсіх ўдзельнікаў кірмаша папоўніў касу гэтай гаспадаркі.
На 7 мільёнаў рублёў аўса і ячменю прадаў бялынічанам СВК “Ількавічы”, на 5,4 мільёна пшаніцы і ячменю – ААТ “Бялынічы” і на 4 мільёны рублёў аўса, пшаніцы, трыцікале і ячменю – СВК “Лебядзянка. У актыве астатніх пастаўшчыкоў кірмашовай сельгаспрадукцыі, у тым ліку і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак “Дамашнія прадукты” і “Паўлінка”, грашовая выручка ад рэалізацыі яе склала ад 1,4 да 2 мільёнаў рублёў.
Набылі бялынічане і ўсе дровы, якія на кірмашовы продаж выставілі лясгас і філіял райпалівазбыт.
Варта адзначыць, што карысталася ў пакупнікоў попытам і паслуга па дастаўцы на дом набытай прадукцыі. Аўтар гэтага рэпартажа стаў сведкам таго, што на мікрааўтобус, прадстаўлены, напрыклад, Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва выстраілася жывая чарга.
-Гэта добрая ідэя, – гаворыць адзін з пакупнікоў, які для патрэб уласнай падсобнай гаспадаркі набыў у СВК “Калгас “Радзіма” сем мяхоў адборнай пшаніцы па 2200 рублёў за кілаграм, – аказваць на кірмашы і транспартныя паслугі. Не трэба пакупніку ламіць галаву, як даставіць вось гэтыя мяхі ў свой двор...
У суботу, 27 верасня, на рынку райспажыўтаварыства ў Бялынічах будзе праведзены чарговы кірмаш – “Залатая восень”.
У пятніцу, 26 верасня, такі ж самы кірмаш пройдзе і ў аграгарадку Вялікая Машчаніца.

http://belynichi.gov.by/data/region51.jpeg
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00