Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На сессіі раённага савета дэпутатаў
29 сентября

На сессіі раённага савета дэпутатаў

На пятай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 22 верасня, разгледжаны наступныя пытанні: “Аб мерах па папярэджанні пажараў, гібелі ад іх людзей, забеспячэнне пажарнай бяспекі аб’ектаў, тэрыторый і населеных пунктаў Бялыніцкага раёна”, “Аб унясенні змен у рашэнне Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2013 года № 33-2”, “Аб унясенні змен у рашэнне Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2013 года  № 33-10”, “Аб вызначэнні парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў”.
Даклады па гэтых пытаннях зрабілі, адпаведна, першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр Садоўскі, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Ільчук, дэпутат райсавета дэпутатаў па Заводскай выбарчай акрузе № 11, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар Івулёў, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Лідзія Грынькова.
Выступаючы перад дэпутатамі райсавета і запрошанымі на сесію намеснікамі старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнікамі ўпраўленняў, служб і аддзелаў райвыканкама, старшынямі сельсаветаў, кіраўнікамі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, Аляксандр Садоўскі адзначыў, што эфектыўнасць прафілактычнай работы па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей, забеспячэнне пажарнай бяспекі аб’ектаў, тэрыторый і населеных пунктаў раёна ўсё яшчэ застаецца недастатковай. Па стане на 19 верасня на Бялыніччыне адбыліся 13 пажараў, полымя якіх забрала жыцці двух чалавек. Усе пажары здарыліся ў жылым сектары. Рост колькасці пажараў у параўнанні з папярэднім годам зарэгістраваны ў райцэнтры і Цяхцінскім сельсавеце. Гібель людзей ад пажараў здарылася ў ведамасных кватэрах, што належаць мясцоваму філіялу па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” і “Бялынічы”.
Асноўнай умовай, якая садзейнічала гэтым трагедыям, з’явілася алкагольнае ап’яненне саміх жа ахвяр агню, а таксама паслаблены кантроль за станам пажарнай бяспекі ў ведамасным жылым фондзе, адзначыў першы намеснік начальніка РАНС.
Аляксандр Садоўскі таксама падкрэсліў, што праверкі суб’ектаў гаспадарання, праведзеныя цягам двух апошніх гадоў, засведчылі не поўную адпаведнасць асобных аб’ектаў і тэрыторый патрабаванням пажарнай бяспекі.
Удзел у дыскусіі па першым пытанні парадку дня сесіі прынялі дэпутаты райсавета дэпутатаў: па Беларускай выбарчай акрузе № 2, дырэктар Дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў – Святлана Стукачова, па Заводскай выбарчай акрузе № 11, дырэктар жылкамгаса – Віктар Івулёў, па Ланькаўскай выбарчай акрузе  № 26, старшыня Ланькаўскага сельвыканкама – Аляксандр Ляўковіч, якія расказалі аб праведзенай рабоце па забеспячэнні пажарнай бяспекі, прафілактыцы надзвычайных здарэнняў, узаемадзеянні з аглядальнымі камісіямі, а таксама падзяліліся планамі работы па папярэджанні пажараў.
Па выніках абмеркавання пытання “Аб мерах па папярэджанні пажараў, гібелі ад іх людзей, забеспячэнне пажарнай бяспекі аб’ектаў, тэрыторый і населеных пунктаў Бялыніцкага раёна” дэпутаты райсавета дэпутатаў прынялі рашэнне, выкананне якога пасадзейнічае ўдасканаленню работы па забеспячэнні бяспечнай жыццядзейнасці насельніцтва раёна, папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, звязаных з пажарамі.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»   
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00