Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
7 октября

На пасяджэнні райвыканкама

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 3 кастрычніка, было разгледжана больш за дваццаць пытанняў, унесеных у парадак дня яго правядзення. У тым ліку “Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду”, “Аб уключэнні грамадзян у спіс на атрыманне льготных крэдытаў для газіфікацыі эксплуатуемага жыллёвага фонду”, “Аб прадастаўленні маладым і мнагадзетным сем’ям фінансавай падтрымкі дзяржавы”, “Аб выдачы пасведчання мнагадзетнай сям’і”, “Аб прысуджэнні ў 2014/2015 навучальным годзе стыпендыі імя Героя Савецкага Саюза М. Т. Кітаева вучням, якія дабіліся высокіх паказчыкаў у вучобе і грамадскай дзейнасці” і іншыя.
Члены раённага выканаўчага камітэта заслухалі інфармацыю намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Давыдава “Аб ходзе выканання рашэння Бялыніцкага райвыканкама ад 5 верасня 2014 г. № 19-14 «Аб гатоўнасці аб'ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2014 – 2015 гадоў».
Дзмітрый Давыдаў адзначыў, што ў цэлым па раёне перадзімовыя падрыхтоўчыя работы завершаны. Па стане на 26 верасня ў раённай энергаінспекцыі былі зарэгістраваныя пашпарты гатоўнасці на ўсе 52 цеплакрыніцы і 72 спажыўцоў энергіі.
Разам з тым некаторыя прадпрыемствы яшчэ не завяршылі ў поўным аб’ёме выкананне даведзеных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне належнай работы ў халодную пару года. Напрыклад, на пасяджэнні райвыканкама прызнана недастатковай работа кіраўніцтва філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” – ДРБУ № 170 па нарыхтоўцы пясчана-солевай сумесі для ўтрымання аўтамабільных дарог, раёна электрычных сетак – па правядзенні капітальнага ромаонту КТП, ПЛ-10 кВ, 0,4 кВ і ЗТП-10/04.
Прымаючы пад увагу непрацяглы перыяд работы на пасадзе начальніка ДРБУ № 170 Алега Філіпава, райвыканкам указаў яму на недапушчальнасць парушэння тэрмінаў нарыхтоўкі пясчана-солевай сумесі і абавязаў завяршыць яе назапашанне ў вызначаным аб’ёме да 1 лістапада бягучага года.   
Начальнік раёна электрычных сетак Уладзімір Адамовіч ва ўстаноўленым парадку будзе прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Завяршыць капітальны рамонт КТП, ПЛ-10 кВ, 0,4 кВ і ЗТП-10/04 работнікі РЭСа абавязаны да 1 снежня 2014 года.
Рашэннем райвыканкама прадпісана ўсім кіраўнікам прадпрыемстваў прыняць меры па забеспячэнні гатоўнасці тэхнікі, а дарожных арганізацый – стварыць двухтыднёвы непаніжальны запас ГЗМ для выканання неадкладных работ па ліквідацыі снежнага покрыва. Кіраўніку філіяла “Бялыніцкі райпалівазбыт” КАУВП “Аблпаліва” А. Янкоўскаму і дырэктару ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Ю. Заблоцкаму пастаўлены канкрэтныя задачы па далейшым забеспячэнні насельніцтва дравамі.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00