Четверг, 25 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Моладзь «Бабулінай крынкі» арганізавала суботнік...
14 октября

Моладзь «Бабулінай крынкі» арганізавала суботнік на мемарыяльным комплексе «Стэфанова»

Актывісты БРСМ холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабуліна крынка” арганізавалі міні-суботнік на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса “Стэфанова”.
– Гэта ідэя цалкам належыць нашай моладзі, – распавяла пра акцыю намеснік дырэктара па ідэалогіі і быту холдынга Святлана Сташэўская. – У арганізацыі БРСМ “Бабулінай крынкі” ёсць падраздзяленне “Маладзёжная брыгада за чысціню гарадоў і сёлаў”. Не так даўно яго актывісты добраўпарадкоўвалі адзін з помнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў Магілёве, што вельмі ўражыла іх. Нашы хлопцы і дзяўчаты прапанавалі наведаць помнікі і мемарыяльныя комплексы на Магілёўшчыне, каб не проста навесці чысціню, але яшчэ і паглыбіць свае веды па гісторыі роднага краю.
Першым аб’ектам у вобласці, на якім пабывалі актывісты, стаў мемарыяльны комплекс “Стэфанова”, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны немцы знішчылі цэлую вёску мірных жыхароў.
З мётламі і граблямі сюды прыехалі прадстаўнікі Магілёўскага прадпрыемства Святлана Сташэўская, Вольга Курэпіна, Кірыла Страх, Марына Пудзянкова, Наталля Рагачова і Дзяніс Ізох. Таксама ў суботніку прынялі ўдзел Уладзіслаў Харламаў і Аляксандр Кунцэвіч, якія працуюць на Бялыніцкім філіяле “Бабулінай крынкі”. Самі актывісты так ахарактарызавалі акцыю.
Кірыла Страх, інжынер:
– Навесці парадак на мемарыяльным комплексе – меншае, што мы можам зрабіць для тых людзей, у гонар якіх ён тут зроблены. Гэта асабісты патрыятычны ўклад кожнага з нас. Так мы паказваем, што нам не ўсё роўна. Да таго ж, гэта не такая вялікая праца – падмесці апалае лісце.
Вольга Курэпіна, праграміст:
– Тое, што тут адбылося падчас вайны, жахліва, але зараз нічога не выправіш. Застаецца толькі прыязджаць, даглядадаць помнікі і не забывацца на нашу гісторыю, каб такое ніколі не паўтарылася.
Анастасія МАКЕЕВА, “Зара над Друццю”
http://belynichi.gov.by/data/region312.jpg
Поделиться:

Афиша и объявления

24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
17 июня
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник—пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
16 июня
17 июня 2026 года с 14.00 до 16.00 заместитель начальника Могилевской таможни Альшевская Виктория Александровна в ходе прямой телефонной...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00