21 октября
Актыўная пазіцыя
Падчас чарговага дня інфармавання насельніцтва начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавальчук і начальнік РАУС палкоўнік міліцыі Юрый Сіманаў сустрэліся з працоўным калектывам СВК “Калгас “Радзіма”. Аляксандр Кавальчук уручыў падзячны ліст і грашовую прэмію УУС галоўнаму спецыялісту па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Радзіма” Міхаілу Скусаву.
Міхаіл Анатольевіч праявіў актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яго своечасовае паведамленне дапамагло супрацоўнікам міліцыі раскрыць небяспечнае злачынства.
– Калі ўсе будуць займаць такую грамадзянскую пазіцыю, мы здолеем больш актыўна змагацца з гэтым злом, станем больш камфортна адчуваць сябе ў сваіх населеных пунктах, а ў злаўмыснікаў будзе менш магчымасцей рабіць злачынствы, – адзначыў палкоўнік міліцыі Аляксандр Кавальчук.
Міхаіл Скусаў падзякаваў за такую ўвагу да свайго ўчынку і падкрэсліў, што кіраўніцтва гаспадаркі жорстка ставіцца да правапарушэнняў і патрабуе такіх жа адносін ад спецыялістаў. Дарэчы, гэта ўжо другі выпадак заахвочвання работніка сельгаспрадпрыемства за садзейнічанне міліцыі па раскрыцці злачынстваў. Міхаіл Анатольевіч дадаў таксама, што ён проста выконваў свой грамадзянскі абавязак.
Акрамя гэтага на сустрэчы абмяркоўвалася работа праваахоўных органаў, удзельнікі сходу атрымалі магчымасць задаць пытанні.
Як паведаміў Аляксандр Кавальчук, на сённяшні дзень абстаноўка на тэрыторыі вобласці стабільная. Назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў як усіх, так і па лініі крымінальнага вышуку. Такая ж сітуацыя і на тэрыторыі раёна. Не зарэгістравана, напрыклад, разбойных нападаў, паменшылася колькасць крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці.
– Гэта сведчыць аб тым, што супрацоўнікі РАУС, а таксама кіраўніцтва раёна і гаспадарак сур’ёзную ўвагу надаюць захаванню дзяржуласнасці, – адзначае Аляксандр Кавальчук.
Па яго інфармацыі, больш рэзультатыўна ў гэтым годзе выконваецца работа па лініі крымінальнага вышуку і наркакантролі. У сферы эканомікі раёна выяўлены 9 злачынстваў, з якіх 3 належаць да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Аляксандр Аляксандравіч звярнуў увагу на тое, што ў мінулым годзе не было выяўлена ніводнага з такіх.
Вялікай праблемай па-ранейшаму застаецца п’янства і звязаныя з ім злачынствы.
– Тут важным з’яўляецца своечасовае ўмяшанне сям’і і працоўнага калектыву, – спыніўся на гэтым пытанні Аляксандр Кавальчук.
Акрамя гэтага на сустрэчы з працоўным калектывам гаспадаркі Аляксандр Кавальчук закрануў пытанні прафілактыкі крадзяжоў асабістай маёмасці. У структуры злачынстваў на тэрыторыі вобласці і раёна маёмасныя крадзяжы складаюць каля 80%.
– Большасць злодзеяў – гэта лянівыя людзі, якія не будуць турбаваць сябе вынаходніцтвам новага спосабу крадзяжу. Таму не трэба аблягчаць ім справу і пакідаць рэчы без нагляду, – папярджвае Аляксандр Аляксандравіч.
Больш падрабязна пра аператыўную сітуацыю на тэрыторыі раёна і сельсавета распавёў начальнік РАУС Юрый Сіманаў:
– У гэтым годзе на тэрыторыі Вішоўскага сельсавета зарэгістраваны 26 злачынстваў, сярод якіх 14 крадзяжоў, у тым ліку і 1 крадзёж дзяржуласнасці. 81% злачынстваў ужо раскрытыя, – падкрэсліў Юрый Пятровіч. – Трэба адзначыць зніжэнне колькасці фактаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці асоб з ліку працоўнага калектыву гаспадаркі.
Пытанні, якія задавалі слухачы, у асноўным, тычыліся праблемы п’янства, накіравання ў ЛПП. Паступіла таксама і просьба аб тым, каб участковы як мага больш часу знаходзіўся на тэрыторыі сельсавета. Напрыканцы сустрэчы Аляксандр Кавальчук правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Анастасія МАКЕЕВ, “Зара над Друццю”
Поделиться: