28 октября
Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 663 грамы

Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама за 9 месяцаў бягучага года сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў раёне склалі 663 грамы. Найлепшыя паказчыкі за дадзены перыяд дасягнуты ў СВК “Калгас “Радзіма” – 808 грамаў, у ААТ “Новая Друць” - 761 грам, а таксама ў ААТ “Падзевічы”, дзе жывёла прыбаўляла ў вазе па 672 грамы за суткі.
Поделиться: