Среда, 29 апреля 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - З нагоды 90-годдзя Бялыніцкай міліцыі
19 ноября

З нагоды 90-годдзя Бялыніцкай міліцыі

У зале РЦК сабраліся прадстаўнікі гэтай нялёгкай прафесіі, іх сем’і, сябры. Віншаванні і падзякі за добрую службу выказалі ганаровыя госці, сярод якіх старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, намеснік начальніка УУС Магаблвыканкама, палкоўнік міліцыі Наталля Сіманава, намеснік пракурора раёна Вадзім Пінчукоў, начальнік райаддзела следчага камітэта, падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Налівайка і іншыя.
Запомніліся праніклівыя словы Наталлі Сіманавай у адрас бялыніцкіх міліцыянераў:
– Бялыніцкая міліцыя за сваю 90-гадовую гісторыю прайшла нялёгкі, але слаўны шлях. Прыклады мужнасці і гераізму праявілі яе супрацоўнікі на франтах і ў тыле Вялікай Айчыннай вайны, у барацьбе з пасляваенным бандытызмам, пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане і ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навечна ў спісе асабовага складу і ў нашай памяці застануцца супрацоўнікі РАУС старшы сяржант міліцыі Віктар Целешаў і лейтэнант міліцыі Валерый Шумілаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку ў мірны час. І ўсё з адной мэтай: забяспечыць правапарадак і незалежнасць нашай дзяржавы.
Наталля Сіманава звярнула ўвагу на той факт, што святкаванне юбілею РАУС арганізавана следам за Днём ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў, і падзякавала ім за добрую службу і актыўную жыццёвую пазіцыю.
Дарэчы, за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святам ветэраны былі ўзнагароджаны юбілейным нагрудным знакам “90 год Бялыніцкай міліцыі”.
Старшыня абласнога савета ветэранаў органаў унутраных спраў, палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Яўген Кавалёнак таксама павіншаваў калег са святам:
– Што такое 90 гадоў? Мая маці такога ж узросту. Для чалавека гэта вялікі тэрмін, а з пункту гледжання гісторыі – імгненне. Прыемна, што ў гэта імгненне супрацоўнікі Бялыніцкай міліцыі ўнеслі шмат слаўных старонак.
Акрамя ветэранаў і супрацоўнікаў РАУС юбілейнымі нагруднымі знакамі “90 год Бялыніцкай міліцыі” былі ўзнагароджаны праўленне СВК “Калгас “Радзіма”, старшыня праўлення райста Тамара Адамовіч – за аказанне эфектыўнага садзейнічання пры вырашэнні ўскладзеных задач, якія спрыяюць умацаванню сувязей паміж праваахоўнымі органамі, грамадскасцю і падрастаючым пакаленнем.
За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі са святам  Ганаровай граматай райвыканкама быў узнагароджаны намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзмітрый Алянюк. Грашовую прэмію райвыканкама атрымалі старшы інспектар па дазваляльнай рабоце ААПП РАУС Аляксандр Шутоў і старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ РАУС Аляксандр Варапаеў.
Святкаванне юбілею запомніцца і ўчастковаму інспектару РАУС Дзмітрыю Карпянкову, якому загадам начальніка УУС Магаблвыканкама прысвоена чарговае спецыяльнае званне – старшы лейтэнант міліцыі.
За прафесійныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленную пры правядзенні службовых мерапрыемстваў, граматамі УУС аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандр Манікайла і оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Сяргей Вайцянкоў, аб’яўлены падзякі начальніка УУС інспектару групы кадраў РАУС Наталлі Пархон і малодшаму ўчастковаму інспектару міліцыі Паўлу Барашкову.
Многія супрацоўнікі і ветэраны РАУС узнагароджаны граматамі абласнога савета ветэранаў. Медалём “95 га-доў Магілёўскай міліцыі” узнагародзілі капітана міліцыі ў адстаўцы Уладзіміра Свірэйку, медалём у гонар 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – падпалкоўніка міліцыі ў адстаўцы Міхаіла Зарубава, медалём “25-годдзе вываду войскаў з Афганістана” – старшага прапаршчыка міліцыі ў запасе Аляксандра Кароўкіна. Канцэртную праграму свята падрыхтавалі творчыя калектывы РЦК і Цэнтра культурна-выхаваўчай работы УУС Магаблвыканкама.
Анастасія МАКЕЕВА, «Зара над Друццю»






Поделиться:

Афиша и объявления

23 апреля
Группа по гражданству и миграции Белыничского РОВД информирует, что рабочий день с субботы, 2 мая, переносится на понедельник, 4 мая 2026 года.
14 апреля
УКП «Могилевский городской центр развития малого предпринимательства» проведет семинар на тему «Охрана труда 2026». 
14 апреля
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник–пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00