Пятница, 9 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам...
29 декабря

Сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна

У малой зале раённага Цэнтра культуры адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі пасля заканчэння навучальных устаноў у арганізацыі і на прадпрыемствы Бялыніччыны.
Напачатку мерапрыемства да маладых спецыялістаў звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка. У сваім выступленні Мікалай Міхайлавіч падкрэсліў, што ў раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для плённай працы і паўнацэннага жыцця моладзі. Доказам гэтага з’яўляецца той факт, што многія арганізацыі і прадпрыемствы раёна ўзначальваюць маладыя людзі. Але для таго, каб рэалізаваць свой патэнцыял, неабходна старанна працаваць, паказваць свой прафесіяна­лізм з самых першых дзён.
Значную ролю ў магчымасці кар’ернага росту адыгрывае такі інструмент, як рэзерв кадраў, які дазваляе падбіраць на пасады перспектыўных, талковых маладых людзей, зыходзячы з іх прафесіянальных якасцяў. Да прыкладу, на 2015 год з 148 рэзервістаў 13 чалавек маюць узрост да 25 гадоў, 24 – ад 26 да 30 гадоў.
Надалей адбылася адкрытая размова, падчас якой на пытанні моладзі кампетэнтна адказалі спецыялісты райвыканкама, прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна.
Вядома, на пачатку працоўнай дзейнасці, без вопыту і стажу, заработная плата у маладых спецыялістаў невысокая. Гэта, бадай, для іх самая актуальная праблема. Але сёння мы жывём у час рыначных адносін, калі аплачваюцца разумовы патэнцыял, веды і ўменні. Таму маладым людзям неабходна старанна працаваць на перспектыву, каб іх заўважылі і прапанавалі новыя прыступкі прафесійнага росту, бо граматныя спецыялісты ў раёне заўсёды патрэбны.
Між тым, сярэдні заробак у раёне за адзінаццаць месяцаў склаў 5 млн 91 тысячу рублёў. Па гэтаму паказчыку мы займаем пятае месца ў вобласці, што можна лічыць добрым вынікам, улічваючы сельскагаспадарчую накіраванасць эканомікі рэгіёна.
Яшчэ адно пытанне, якое востра хвалюе маладых людзей, — арганізацыя культурнага адпачынку па месцы жыхарства. Гэтая праблема не застаецца незаўважанай, адзначылі прадстаўнікі мясцовай улады. Сёння ў раённым цэнтры ёсць рэстаран і кафэ, у ФАКу “Друць” функцыяніруе басейн і трэнажорная зала.
У хуткім часе адновіць работу кінатэатр, у якім плануецца паказваць фільмы таксама ў модным сёння 3D-фармаце.
У астатнім ужо ад моладзі патрабуецца ініцыятыва, прапановы новых накірункаў баўлення вольнага часу.
Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Давыдаў падрабязна растлумачыў удзельнікам сустрэчы аб магчымасці будаўніцтва жылля ў раёне.
Дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслугаў №701 філіяла №700-МАУ ААТ “ААБ “Беларусбанк” Андрэй Саланінка пазнаёміў з умовамі льготных крэдытаў для маладых спецыялістаў і параіў абавязкова скарыстацца такім крэдытам.
Пасля афіцыйнай часткі арганізатары мерапрыемства правялі з маладымі спецыялістамі гульню “Поле цудаў”, падчас якой юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі не толькі свой інтэлект, але і добрае пачуццё гумару, творчыя здольнасці і крэатыўнасць. Пераможцай яе стала ўрач-рэнтгенолаг ЦРБ Марына Петрачэнка. Яна і іншыя ўдзельнікі гульні атрымалі каштоўныя прызы: штучныя навагоднія елкі, бытавую тэхніку.
Вельмі добра, што мерапрыемства завяршылася на пазітыўнай ноце і ўдзельнікі яго пакідалі залу ў добрым настроі. Таму вельмі хацелася б, каб бялыніцкі край стаў родным для ўсіх 90 маладых спецыялістаў, якія сёлета прыехалі ў наш раён.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, “Зара над Друццю”

­
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00