Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У Бялынічах прайшла шоу-праграма “Фабрыка...
29 декабря

У Бялынічах прайшла шоу-праграма “Фабрыка зорак. Вам, лепшыя з лепшых”

У раённым цэнтры культуры прайшла шоу-праграма “Фабрыка зорак. Вам, лепшыя з лепшых”. На мерапрыемттве былі адзначаны навучэнцы ўстаноў адукацыі Бялыніччыны, якія вызначыліся ў вучобе, спорце і творчасці. У зале прысутнічалі іх бацькі, сябры, настаўнікі, а таксама ганаровыя госці.
Са шчырымі словамі віншаванняў і пажаданняў першым да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Асіпёнак.  Салодкія, а таксама грашовыя падарункі на суму 300.000 рублёў кожны ён уру­чыў пецярым сёлетнім стэпендыятам прэміі імя Героя Савецкага саюза М.Т. Кітаева.
У намінацыі “Эрудыт” дыпломы розных ступеняў і cалодкія падарункі атрымалі пераможцы і прызёры раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбным прадметам, якія ім уручыла намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Надзея Сяргееўна адзначыла працавітасць, стараннасць і рознабаковае развіццё школьнікаў, дзякуючы якім у рабят і атрымалася дасягнуць лепшых вынікаў.
Начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Андрэй Ганчук падкрэсліў, што сваімі дасягненнямі “зорачкі” нашага раёна дораць радасць у першую чаргу сваім бацькам і настаўнікам, якія ўносяць значны ўклад у выхаванне сваіх дзяцей і вучняў. Падарункі і сертыфікаты на іх ад Андрэя Аляксандравіча атрымалі выдатнікі вучобы 9-11 класаў у намінацыі “Разумнікі і разумніцы” і “Марафон талентаў”, куды ўвайшлі ўладальнікі дыпломаў розных ступеняў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў, праектаў і фестываляў.
Лепшым спартсменам раёна, пераможцам у намінацыі “Хутчэй. Вышэй. Дужэй” і лепшым піянерскім дружынам, якія перамаглі ў намінацыі “Будзь гатовым” падарункі і сертыфікаты ўручылі адпаведна майстар спорту міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту Беларусі Валянціна Цыбульская і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Ярмоленка.
Апошняй у шоу-праграме стала намінацыя “Сюрпрыз”. Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл Скусаў ад імя гаспадаркі грашовай прэміяй у памеры 5 мільёнаў рублёў узнагародзіў сельскагаспадарчы атрад “Задорынка”.
Пазітыўны і бадзёры настрой напрацягу мерапрыемства яго ўдзельнікам дарылі вядучыя Дзяніс Руцкі, Вольга Аўсяннікава, Святлана Забаронак, а таксама лепшыя выканаўцы і творчыя калектывы МЦ “Ветразь” і дзіцячай школы мастацтваў
Вольга НАБОКАВА, “Зара над Друццю”

­ Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00