Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
30 декабря

У ГОСЦІ ДА ДЗЕДА МАРОЗА!

27 снежня на базе адпачынку “Глухариный ток” адчынілася рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Вясёлымі конкурсамі дзяцей і дарослых там сустракалі казачныя персанажы. Песні і танцы, бяспройгрышныя латарэі і шмат чаго іншага падрыхтавалі лясныя жыхары для сваіх гасцей. А цвіком праграмы, канечне ж, стаў конкурс на званне лепшага Дзеда Мароза.
У суправаджэнні скамарохаў, лясуно­ў, кікімар і іншых казачных істот прыбылі на свята восем Дзядоў Марозаў з арганізацый раёна. Барадачы ў чырвоных шубах прапанавалі гасцям вершы, танцы, песні, гульні, і ўсё гэта – дзеля гонару называцца лепшым.
А між тым канкурэнцыя была адчувальная: пераможца мінулага года, Дзед Мароз ЦРБ, і зараз на выдатна паказаў, як трэба праводзіць стары год і сустракаць новы. Марозава світа ад ПМК-241 увесь час весяліла народ шумнымі і актыўнымі гульнямі каля ёлачкі. Іх Дзед Мароз, дарэчы, атрымаў трэцяе месца ў гэтай гонцы. Выдзеліўся таксама і кандыдат на дзедмарозаўскую перамогу райста, які апынуўся на другім месцы за свой няўрымслівы характар. Не горшымі былі і выступленні калектываў Лясгаса, дапаможнай школы-інтэрната, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Цяхцінскага ВПК ДССШ.
Аднак перамога сёлета заслужана перавандравала ў чырвоны мяшок Дзеда Мароза БУКП “Жылкамгас”. Разам са сваёй унучкай Снягурачкай ён весела забаўляў дзяцей гульнямі і танцамі, а дарослых – песнямі і спецыяльна падрыхтаванай інсцэніроўкай.
Нягледзячы на халоднае надвор’е, госці весела праводзілі час, бо ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза можна было сагрэцца не толькі танцамі, але і гарачай гарбатай, піражкамі і іншымі стравамі. Акрамя таго, кожны мог арэндаваць канькі і пакатацца.
Анастасія МАКЕЕВА, “Зара над Друццю”

­ Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00