Пятница, 9 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
23 января

На пасяджэнні райвыканкама

На пасяджэнні райвыканкама 21 студзеня разгледжаны комплекс мер па выкананні планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў бягучым годзе.
Актыўны ўдзел у абмеркаванні іх прынялі члены рабочай групы Магілёўскага аблвыканкама, якую ўзначальвае намеснік губернатара Валерый Малашка.
З адпаведнымі дакладамі выступілі намеснікі старшыні райвыканкама Алена Котосава, Аляксей Цапко, Дзмітрый Давыдаў, Надзея Серыкава. Абапіраючыся на вынікі работы галінаў народнай гаспадаркі, якія яны курыруюць, імі быў зроблены дэтальны пакрокавы прагноз рэальнага выканання планаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна ў 2015 годзе, у тым ліку і ў падрабязным разрэзе па арганізацыях, гаспадарках і ўстановах. Дакладчыкі таксама акцэнтавалі ўвагу рабочай групы аблвыканкама, членаў райвыканкама, прысутных на пасяджэнні кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак і на ходзе выканання планаў і заданняў бягучай пяцігодкі, якая завяршаецца сёлета. Было канстатавана, што ўсе запланаваныя паказчыкі на пяцігодку паспяхова выконваюцца, а многія і перавыконваюцца.
Што ж да некаторых планаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця на сёлета, то, напрыклад, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата павінна скласці 5 910,1 тысячы рублёў. Вызначаны абгрунтаваныя паказчыкі па экспарце тавараў і паслуг, прыцягненні прамых замежных інвестыцый, энергазберажэнні, росце вытворчасці сельгаспрадукцыі і прамысловых тавараў, стварэнні новых рабочых месцаў і камерцыйных прадпрыемстваў, жыллёвага будаўніцтва, аказанні бытавых, гандлёвых, турыстычных і іншых відаў паслуг, мадэрнізацыі і аптымізацыі вытворчасці, інавацыйнай дзейнасці і інш.
Напрыклад, у аграпрамысловай галіне ў бягучым годзе запланавана атрымаць 60 тысяч тон валавага ўраджаю зерневых і зернебабовых, 7,5 тысячы тон масла-насення рапсу, 1200 тон ільнотрасты, 19,5 тыс. тон бульбы, 2700 тон садавіны. Вытворчасць малака павінна павялічыцца да 50,4 тысячы тон, а сярэдні надой ад кожнай таварнай каровы вырасці да 5874 кілаграмаў.
Галоўнае, што распрацаваны канкрэтныя рэальныя шляхі і варыянты паспяховага выканання ўсіх пастаўленых задач. На гэта і звярнуў увагу намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, адзначыўшы, у прыватнасці, каласальны патэнцыял Бялыніччыны, напрыклад, у сферы аграэкатурызму, прыцягнення замежных інвестыцый. Ён таксама падкрэсліў, “што пад усімі лічбамі плана сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2015 год існуе рэальная база для іх паспяховага выканання, што, у сваю чаргу, скіравана на далейшае паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва”.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00