Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У адпаведнасці з сусветнымі стандартамі
4 марта

У адпаведнасці з сусветнымі стандартамі

За кароткі час дзякуючы прафесіяналізму будаўнікоў ААТ “ПМК-83 Вадбуд” і пры садзейнічанні калектыву ПМК-241 быў адноўлены афтальмалагічны кабінет.
Кампактнае працоўнае месца ўключае аўтаматычны бескантактны танометр, які выдае дакладную інфармацыю аб вочным ціску. Акрамя таго, за долі секунды шляхам замеру пучком сціснутага паветра апарат дазваляе выявіць такое захворванне, як глаўкома. Наступная тэхнічная навінка – аўтаматычны рэфрактометр. Прыбор за найкарацейшы тэрмін дазваляе вывучыць рагавічную крывізну вока, а таксама ажыццявіць падбор кантактных лінзаў. З’явіўся тут і аўтаматычны праектар знакаў, біямікраскоп, набор пробных акулярных лінзаў і партатыўны афтальмаскоп, дзякуючы якому вочнае дно можна абследаваць без  лямпы, як было раней.
— Аднаўленне афтальмалагічнага кабінета было даўняшняй задумкай, — распавядае галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі.
Уся тэхніка атрымана ў рамках цэнтралізаванай закупкі Мінаховы здароўя ў 2014 годзе. Усяго на рэспубліку б­ылі закуплены 17 такіх камплектаў, 3 з іх накіраваны ў бальніцы Магілёўшчыны. У ліку якіх аказалася і наша райпаліклініка. Каштуе адзін такі камплект звыш 200 мільёнаў рублёў.
— Адноўлены кабінет стаў больш утульным як для ўрача, так і для пацыентаў, — зазначае ўрач-афтальмолаг ЦРБ Ірына Чараднічэнка. — З  дапамогай гэтых сучасных прыбораў прадастаўлена магчымасць убачыць поўную карціну стану зроку пацыента, а затым выбраць аптымальны варыянт лячэння. Важна, што цяпер можна дыягнаставаць разнастайныя паталогіі зроку на ранніх стадыях, а таксама праводзіць даследванні ў адпаведнасці з сусветнымі стандартамі.


­
Вольга НАБОКАВА, «Зара над Друццю»
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00