Среда, 24 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Дзень інфармавання насельніцтва
17 апреля

Дзень інфармавання насельніцтва

Дакладчыкі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама асвятлялі наступныя тэмы: “Подзвігу народа жыць у вяках” (да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне); “Сінтэтычныя наркотыкі – чума ХХІ стагоддзя. Аператыўная інфармацыя ў вобласці і раёне”; “17 красавіка 2015 года – Адзіны дзень бяспекі”; “Прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў”; “Нацыянальны здабытак: рэгіянальны аспект. Камандарм генерал-лейтэнант Яфім Марчанка”.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Кадаценкам правяла сустрэчу з працоўным калектывам ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод”. Кіраўнік раёна звярнуў увагу прысутных на тым, што чым далей адыходзяць у гісторыю падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым больш высілкаў запатрабоўвае абарона гістарычнай праўды ад палітычнай кан’юктуры. Пад мірным небам Айчыны вырасла некалькі пакаленняў, якія аб той вайне ведаюць па кінафільмах ды кнігах. Гістарычная праўда заключаецца ў тым, што галоўную ролю па разгроме фашызму і выратаванні чалавецтва ад карычневай чумы адыгралі менавіта народы Савецкага Саюза. Паказальна і тое, што Беларусь, якая пацярпела ад вайны больш за ўсе былыя рэспублікі СССР, першай на постсавецкай прасторы пачала адраджаць высокія сэнсы і сімвалы, звязаныя з Вялікай Перамогай.
У ходзе сустрэчы Мікалай Кадаценка таксама адказаў на пытанні работнікаў і спецыялістаў прадпрыемства.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама сустрэліся з насельніцтвам 32 паселішчаў і прадстаўнікамі 52 працоўных калектываў. Усяго растлумачальнай працай было ахоплена каля 3 тысяч чалавек.
Пытанні, якія былі зададзены членам інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, вырашаны ці растлумачаны непасрэдна падчас правядзення сустрэч.
Абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе начальніка аддзела па праблемах ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС і надзвычайных сітуацыях аблвыканкама Сяргея  Дранькова, галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва “Магілёўскія ведамасці” Святланы Шутавай сустрэліся з вучнямі 10 і 11 класаў СШ № 2. У сустрэчы са школьнікамі таксама прынялі ўдзел старшыня райсавета ветэранскай арганізацыі Яўген Чарнякоў, начальнік РАНС Віталь Воранаў, старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Павел Канавалёнак і інш. Шчырую, даверлівую размову з вучнямі дапоўнілі відэафільмы аб смяротнай шкодзе наркотыкаў і трагічных наступствах пажараў.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
17 июня
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник—пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
16 июня
17 июня 2026 года с 14.00 до 16.00 заместитель начальника Могилевской таможни Альшевская Виктория Александровна в ходе прямой телефонной...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00