Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Міжнародны турнір па гандболе памяці Героя...
13 мая

Міжнародны турнір па гандболе памяці Героя Савецкага Саюза Асмана Касаева прайшоў у Бялынічах

7-10 мая на базе ФАКу “Друць” прайшоў традыцыйны Міжнародны турнір па гандболе памяці Героя Савецкага Саюза Асмана Касаева і з нагоды 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У ім прынялі ўдзел шэсць гандбольных каманд з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі: зборныя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, каманды Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гандболе (абедзве – г. Мінск), зборная Карачаева-Чаркескай рэспублікі і дружына мясцовай ДЮСШ.
На цэрымоніі адкрыцця ўдзельнікаў спаборніцтваў і гледачоў віталі намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Ганчук, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Усаў.
І вось пачаўся гандбол. У дэбютнай гульні мераліся сіламі зборная Карачаева-Чаркесіі і каманда вучылішча алімпійскага рэзерву. Мінчанкі з першых хвілін захапілі ініцыятыву і заваявалі ўпэўненую перамогу з лікам 25:17. Абедзве каманды задалі­ гульні высокі тэмп, паказалі прыклад упартай барацьбы, якая не сціхала на гандбольнай пляцоўцы на працягу ўсіх трох дзён турніру. Балельшчыкі, што прыйшлі падтрымаць каманды, убачылі сапраўдны гандбол: хуткі, напорысты, з мноствам небяспечных момантаў і галоў.
Па выніках турніру першае месца занялі гандбалісткі з Віцебшчыны, другой стала зборная Магілёўскай вобласці, касцяк якой сфарміравалі выхаванкі Бялыніцкай ДЮСШ. Замкнула тройку прызёраў гандбольная дружына з Карачаева-Чаркесіі. Каманды-прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.Сярод іншых лепшымі ў асабістых намінацыях прызнаны і выхаванкі Бялыніцкай ДЮСШ Аліна Мураўёва (лепшая левая вуглавая), Юлія Зайцава (лепшая правая вуглавая) і Анастасія Панчанка (лепшая правая паўсярэдняя).

­
­­
Генеральным спонсарам турніру выступіў СВК “Калгас “Радзіма”. Фінансавую падтрымку ў яго арганізацыі таксама аказалі ААТ “Новая Друць” і райспажыўтаварыства.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ, «Зара над Друццю»
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00