Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Рэспубліканскі семінар прайшоў на базе Бялыніцкага...
15 мая

Рэспубліканскі семінар прайшоў на базе Бялыніцкага ААТ “Бытпаслугі”

Месца правядзення семінара выбрана не выпадкова, бо па выніках мінулага года Бялыніцкае ААТ “Бытпаслугі” і комплексны прыёмны пункт Клічаўскага РКБА сталі лепшымі ў рэспубліцы ў сферы бытавога абслугоўвання.
Удзельнікі семінара наведалі шэраг аб’ектаў бытпаслуг Магілёва, а потым завіталі на Бялыніччыну, дзе дырэктар ААТ “Бытпаслугі” Святлана Галанава распавяла аб якасці бытавых паслуг, што аказваюцца насельніцтву, і выкананні сацыяльных стандартаў у гэтай галіне, падзялілася вопытам з калегамі.
Госці наведалі цырульню таварыства, якая пасля рамонту аднавіла сваю працу ў 2011 годзе, пазнаёміліся з дзейнасцю цэха дрэваапрацоўкі.
Валянцін Чаканаў звярнуў ўвагу “бытавікоў” на неабходнасць “па магчымасці ствараць цэхі па апрацоўцы драўніны. На сёння гэты від паслуг найбольш запатрабаваны”.
Як адзначыла Святлана Галанава, за апошнія 7 гадоў таварыству ўдалося ўкамплектаваць кадрамі ўсе комплексна-прыёмныя пункты, аднавіць работу швейнага цэху, адрамантаваць цырульню.
- А самае важнае наша дасягненне – гэта адкрыццё ўчастка дрэваапрацоўкі, -- кажа Святлана Барысаўна. – На сёння мы можам выканаць любы заказ кліента па вырабе піламатэрыялаў. Працуем, як кажуць, пад заказ, а не на склад. Імкнёмся знаходзіць буйных заказчыкаў. Насельніцтву таксама не адмаўляем. Тым больш, што і цэны ў нас не “кусаюцца”. Кошт на прадукцыю не паднімалі амаль два гады.
Шмат пытанняў удзельнікі семінара задавалі Святлане Галанавай. У яе адказах адчувалася, што кіраўнік яна дасведчаны, прадпрыемства сваё ведае, што называецца, ад “А” да “Я”.
Валянцін Чаканаў адзначыў, што бытавое абслугоўванне насельніцтва ў Бялыніцкім раёне арганізавана належным чынам, аб чым сведчыць першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве па выніках мінулага года. “У цэлым жа па рэспубліцы дзейнасць бытавога абслугоўвання можна ацаніць станоўча. Аднак падтрымка і дапамога з боку раённых і абласных выканаўчых камітэтаў будзе не лішняй. Трэба развіваць перспектыўныя віды паслуг, такія, напрыклад, як у Бялынічах. А галоўнае — не баяцца не справіцца з задачай. Я рады, што ў краіне ёсць такое прадпрыемства, як Бялыніцкае ААТ “Бытпаслугі”. Гісторыя апошніх 7 гадоў прадпрыемства – гэта яскравы прыклад, як трэба працаваць, каб быць лепшымі.”
Сваю работу семінар завершыў на Кругляншчыне, дзе адбылося выніковае пленарнае пасяджэнне.

respublinaski_seminar_maj_2015
Наталля КАПЫЛОВА, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00