4 июня
У Бялынічах прайшоў Дзень грамадзянскай абароны

У гарадскім парку Ліпавы гай сабраліся каманды грамадзянскай абароны арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак, каб прадэманстраваць сваю падрыхтаванасць да ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі і гатоўнасць яе прафесійна і аператыўна ліквідаваць.
Распачалося штогадовае маштабнае мерапрыемства з агульнага пастраення каманд. З прамовай да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, які падкрэсліў, што вучэнні падчас правядзення Дня грамадзянскай абароны садзейнічаюць павышэнню гатоўнасці органаў кіравання, як і саміх грамадзянскіх фарміраванняў, да кваліфікаванай абароны насельніцтва, аб’ектаў і тэрыторый раёна падчас экстрымальных сітуацый. А гэта ў сённяшні час, з яго пагрозамі і выклікамі, з’яўляецца вельмі актуальнай задачай.
Мікалай Міхайлавіч пажадаў камандам поспехаў і перамог у спаборніцтвах, якія адкрыла ўрачыстае прахаджэнне ўсіх дружын строем і з песняй, дзе найбольшую падрыхтаванасць і арганізаванасць прадэманстравалі дружыны ПМК № 241, райвыканкама, Дома-інтэрната для інвалідаў і састарэлых, СВК “Калгас “Радзіма”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Пасля гэтага пачалося спаборніцтва санітарных дружын, у праграме якога былі і конкурсы насценных газет, мастацкай самадзейнасці. Дабраахвотныя пажарныя дружыны змагаліся за права называцца лепшымі на гарадскім стадыёне: яны сапернічалі спачатку ў пажарнай эстафеце (перамогу святкавала каманда СВК “Калгас “Радзіма”), а потым – у перацягванні каната (поспех спадарожнічаў спартсменам ААТ “Новая Друць”). Апроч гэтага разгарнулася спаборніцтва і сярод механізаваных аварыйна-выратавальных звенняў.
Работнікі РАНС таксама арганізавалі паказальныя выступленні дзеянняў звенняў выратавальнікаў і пажарных падчас аўтамабільнай аварыі і пры пажары легкавой машыны. Ахвочыя мелі магчымасць агледзіць Бялынічы з 28-метровай вышкі.
Завяршыўся Дзень грамадзянскай абароны цырымоніяй ўзнагароджання лепшых санітарных, дабраахвотных пажарных дружын, механізаванага аварыйна-выратавальнага звяна (звяно ПМК № 241), а таксама лепшых сандружынніцы (Наталля Шабальцова, дружына райвыканкама), пажарнага дружынніка (Віталь Малашэнка, ДПД СВК “Калгас “Радзіма”).

Поделиться: