Вторник, 1 июля 2025 года
Russian Belarusian English
9 июля

НА ВАРЦЕ ДАБРАБЫТУ КРАІНЫ

Дзяржаўная падатковая інспекцыя па Бялыніцкім раёне была ўтворана ў 1990 годзе. Калектыў з 8 дзяржслужачых узначаліў Васіль Другакоў, які кіраваў інспекцыяй на працягу дванаццаці гадоў. У той час на падатковым уліку інспекцыі знаходзіліся 162 юрыдычныя і 10352 фізічныя асобы. Зараз у раёне налічваецца 11 тысяч плацельшчыкаў, улічваючы 271 арганізацыю і 242 індывідуальных прадпрымальніка.
Пэўны час падатковую службу ўзначальвала Ларыса Корзун. Вось ужо 10 гадоў райінспекцыяй МПіЗ кіруе Марыя Вададохава. Свой працоўны шлях у падатковай сістэме яна пачынала ў 1998 годзе з пасады дзяржаўнага падатковага інспектара. За высокія дасягненні ў працы Марыя Аляксееўна ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь “Выдатнік падатковай службы”, ганаровымі граматамі Міністэрства па падатках і зборах, інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці, Бялыніцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
Калектыў райінспекцыі МПіЗ паспяхова выконвае ўсе пастаўленыя задачы, галоўная з якіх – своечасова і ў поўным аб’ёме забяспечваць паступленне сродкаў у бюджэт. Падатковыя інспектары выконваюць не толькі кантрольныя і карныя функцыі, але таксама праводзяць растлумачальную работу, дапамагаць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам правільна арыентавацца ў патрабаваннях заканадаўства і не дапускаць яго парушэнняў.
Усе супрацоўнікі раённай падатковай інспекцыі прафесійна і сумленна, з веданнем справы выконваюць свае абавязкі, за што атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды рознага ўзроўню.
Напярэдадні свята ганаровай граматай Міністэрства па падатках і зборах Беларусі за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з прафесійным святам узнагароджана намеснік начальніка райінспекцыі МПіЗ Ларыса Бедная. Ларыса Аляксееўна з’яўляецца сапраўдным прафесіяналам і мае вялікі вопыт работы ў падатковай службе: 22 гады, з якіх 10 – узначальвае аддзел уліку, аналізу і спагнання плацяжоў.
Падзякі ад начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці атрымалі начальнік аддзела кантролю падаткаабкладання суб’ектаў гаспадарання і фізічных асобаў Антон Шчуракоў і вадзіцель Сяргей Цаброў.
Супрацоўнікі аддзела, які ўзначальвае Антон Шчуракоў, ажыццяўляюць кантроль на прадмет правільнасці налічэння падаткаў арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі. Яны праводзяць планавыя і пазапланавыя праверкі, аператыўна-рэйдавыя мерапрыемствы разам з супрацоўнікамі праваахоўных органаў на аб’ектах гандлю і месцах захоўвання тавару, у час яго перавозкі на транспартных сродках. Гэта работа з вялікай колькасцю дакументаў, лічбаў, у якой патрэбны дасканалае веданне заканадаўства, бухгалтэрыі, арганізатарскія здольнасці.
Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта ў 2009 годзе калектыў раённай падатковай інспекцыі папоўніла Вольга Дунаева, якая з’яўляецца намеснікам начальніка аддзела ўліку, аналізу і спагнання плацяжоў. Калегі лічаць Вольгу Юр’еўну выдатным і адказным спецыялістам. Сапраўды, адказнасці патрабуюць яе службовыя абавязкі, якія заключаюцца ў забеспячэнні поўнага і своечасовага спагнання ўсіх відаў плацяжоў без узнікнення запазычанасці ні ў аднаго з плацельшчыкаў. Таксама практыкуюцца мерапрыемствы прымусовага спагнання дэбіторскай запазычанасці з сум, не ўплачаных прадпрыемствам іх кліентамі. Для юрыдычных асоб, такім чынам, падатковыя органы робяць добрую справу, вяртаючы запазычанасць пакупнікоў іх тавараў і паслуг у ліку выплаты падаткаў у бюджэт.
Па выніках работы за мінулы год Вольга Дунаева прызнана пераможцай раённага спаборніцтва і была адзначана другой прэміяй і дыпломам райвыканкама ў намінацыі “Лепшы работнік праваахоўных органаў”.
Кіраўніцтва і калектыў райінспекцыі ніколі не забываюцца на сваіх ветэранаў. Гэтыя людзі стаялі ля вытокаў стварэння падатковай сістэмы незалежнай Беларусі, заклалі здаровыя асновы і традыцыі яе функцыянавання. Яны праводзілі вялікую працу з падаткаплацельшчыкамі і настойліва дамагаліся выканання пастаўленых задач па напаўненні бюджэту. Напярэдадні свята адбылася сустрэча сённяшніх супрацоўнікаў інспекцыі з ветэранамі падатковай службы. Яна была напоўнена шчырымі віншаваннямі, душэўнымі размовамі і ўспамінамі.
Удзел у сустрэчы прыняў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ганчук, які вітаў падаткавікоў цёплымі словамі, а таксама ад імя ГА “Белая Русь” уручыў каштоўны падарунак галоўнаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару аддзела кантролю падаткаабкладання суб’ектаў гаспадарання і фізічных асобаў Андрэю Кацяшову.
Час рухаецца наперад, змяняецца заканадаўства, удасканальваюцца тэхнічныя сродкі захоўвання і апрацоўкі інфармацыі, на працу ў падатковыя органы прыходзяць новыя, маладыя кадры. 25 гадоў гісторыі падатковай службы паказалі, што яе супрацоўнікі, якія ўжо чвэрць стагоддзя знаходзяцца на варце грамадскага дабрабыту, здольныя вырашаць самыя складаныя праблемы і выдатна выконваць свае службовыя абавязкі.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ
Поделиться:

Афиша и объявления

27 июня
28 июня 2025 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию в райисполкоме проведет Смычек Александр Владимирович, первый заместитель председателя – начальник...
26 июня
Личный прием граждан
26 июня
Белыничское открытое акционерное общество «Агросервис» сообщает, что 1 июля 2025 года в 14:00 в актовом зале (Белыничский район аг.Искра, ул. Центральная,...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00