Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У навучальных установах Бялыніччыны - маладое...
17 августа

У навучальных установах Бялыніччыны - маладое папаўненне

14 жніўня ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сустракалі папаўненне: выпускнікі педВНУ прыбылі ў райцэнтр для размеркавання па сваіх першых працоўных месцах.
Галоўная мэта такіх штогадовых сустрэч - не толькі размеркаваць, але і пазнаёміць маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна і, канечне, з іх непасрэдным начальствам. На сустрэчы прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ганчук, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Ярмоленка, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
Таму не дзіўна, што пасля правядзення размеркавання па месцах будучай працы маладыя педагогі не саромеліся задаваць пытанні. Цікавіла іх перш за ўсё жыллё. У гэтым годзе большасць з іх – 11 чалавек – ураджэнцы Бялыніччыны, аднак гэта не значыць, што патрэбы ў жыллі яны не маюць. Узяць хоць бы Валянціну Фурсаву, якая вярнулася ў раён згодна мэтавага накіравання пасля заканчэння МДУ імя А. Куляшова і будзе працаваць настаўнікам біялогіі  Галоўчынскай СШ. Дзяўчына родам з вёскі Лебядзянка, а таму куток ёй прадаставіць неабходна. Акрамя таго яна замужам, а што яшчэ патрэбна маладой сям’і, каб замацавацца ў раёне, як не жыллё? Гэта найважнейшая тэма турбуе не толькі саміх педагогаў, але і кіраўніцтва раёна. Аб гэтым сведчыць тая ўвага, якую надаў гэтаму пытанню падчас сустрэчы Андрэй Ганчук.
Сёлета, дарэчы, згодна ўмоў мэтавага накіравання - а гэта значыць пяцігадовы тэрмін абавязковай адпрацоўкі - у раён вярнуліся 4 маладыя спецыялісты: тры настаўніцы біялогіі і педагог дадатковай адукацыі, з якім і пагутарыла карэспандэнт раёнкі.
Міхаіл Брыкаў тутэйшы, родам з аграгарадка Цяхцін. Скончыўшы МДУ імя А. Куляшова па спецыяльнасці “Фізічная культура” і вярнуўшыся на малую радзіму, ён пазітыўна глядзіць у сваю будучыню:
- Я ведаў, што рабіў, калі браў мэтавае накіраванне для паступлення ва ўніверсітэт. Дома, як кажуць, і сцены дапамагаюць. Размеркавалі мяне ў родны аграгарадок, дзе буду працаваць педагогам МЦ “Ветразь”. Але ж гэта потым. Спачатку – служба ў беларускім войску, - кажа малады спецыяліст.
З 28 устаноў адукацыі раёна маладых педагогаў атрымалі толькі 8. Кіраўнікі астатніх будуць чакаць наступнага года і чарговага размеркавання.
Напрыканцы сустрэчы слова ўзяла старшыня раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя Круглікава, якая павіншавала маладых педагогаў, настаўнікаў і выхавацеляў з размеркаваннем і запрасіла ўсіх далучыцца да прафсаюза.


­http://belynichi.gov.by/data/region448.jpg
Анастасія МАКЕЕВА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00