21 августа
Дзень інфармавання
У чацвер, 20 жніўня, на Бялыніччыне, як і па ўсёй краіне, прайшоў чарговы традыцыйны дзень інфармавання насельніцтва.
Дакладчыкі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама на сустрэчах з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства насельніцтва асвятлялі наступныя тэмы: “Харчовая бяспека краіны”; “Папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму”; “Белдзяржстрах – вёсцы: фактычная і магчымая дапамога”; “Здаровае харчаванне”; “Нацыянальны здабытак: рэгіянальны аспект – архітэктар Герасім Якушка: застылай музыкі маэстра”.
Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, сустрэлася з працоўным калектывам ААТ “Бытпаслугі”. Кіраўнік раёна заўважыў, што стабільнасць у прадуктовай сферы з’яўляецца глабальнай праблемай сусветнай супольнасці, якая вызначае прыярытэты нацыянальнай палітыкі ўсіх без выключэння краін. Не сакрэт, што ў многіх краінах спажыванне харчовай прадукцыі значна перавышае ўласныя запасы яе. Напрыклад, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах – у 12 разоў, Японіі – у 7.
Канцэпцыя нацыянальнай харчовай бяспекі Беларусі распрацавана па даручэнні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі і зацверджана Пастановай Савета Міністраў 10 сакавіка 2004 года.
Аб’ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва ў Беларусі адпавядаюць узроўню развітых краін і па многіх пазіцыях перавышаюць паказчыкі, якія дасягнуты ў дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза.
Беларускія стабільна высокія паказчыкі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі фарміруюць яшчэ і экспартны патэнцыял краіны, які за мінулы год забяспечыў паступленне больш за 5,6 мільярда долараў.
Па ўзроўні харчовай бяспекі наша краіна ў 2014 годзе заняла 47 месца з 109 краін. Расія, для параўнання, размясцілася на 40-й пазіцыі, Казахстан – 57, Азербайджан – 62. Цяпер Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца на 44 месцы ў свеце.
У ходзе сустрэчы з калектывам таварыства кіраўнік раёна таксама адказаў і на іхнія шматлікія пытанні.
Прыбіральшчыца ААТ “Бытпаслугі” Ніна Раманюк выказала сардэчную падзяку старшыні райвыканкама і мясцовай уладзе за арганізацыю восеньскіх кірмашоў, выдзяленне транспарту для дастаўкі дамоў набытай на іх прадукцыі.
-Я заўсёды вельмі рана іду на працу, - дадала Ніна Мікалаеўна. – І адчуваю сябе спакойна на вуліцах нашага райцэнтра. Пакуль з дому дайду на месца працы, дык двойчы абавязкова праедзе міліцэйская машына. Работнікі камунгаса шчыруюць на вуліцах, падтрымліваючы належны парадак.
-Такі камфорт і спакой, - падсумаваў старшыня райвыканкама, - трэба берагчы, цаніць і кожнаму падтрымліваць.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама сустрэліся з насельніцтвам 35 населеных пунктаў, 5 вуліц райцэнтра, прадстаўнікамі 45 працоўных калектываў. Усяго растлумачальнай працай было ахоплена каля 3 тысяч чалавек.
Пытанні, якія задаваліся членам інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, вырашаны ці канкрэтна растлумачаны непасрэдна ў час правядзення сустрэчы. На контроль узяты 4 пытанні.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
Поделиться: