, 19 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У Бялынічах прайшло абласное першынства па...
31 августа

У Бялынічах прайшло абласное першынства па гарадошным спорце

­Спаборніцтвы праходзілі на новай гарадошнай пляцоўцы, якая была зроблена па даручэнні старшыні аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага і абсталявана ў адпаведнасці з прынятымі стандартамі на тэрыторыі ФАКу “Друць”. Пачалося першынства з урачыстага моманту яе адкрыцця. Старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Віктар СЦЯПАНАЎ, галоўны суддзя гэтага першынства, майстар спорту Андрэй МЕЛЬНІКАЎ засяродзілі ўвагу аматараў гарадкоў і гледачоў на тым, што сённяшняе мерапрыемства – гэта сапраўднае свята. І не толькі для бялынічанаў, дзе атрымлівае старт новы від спорту, але і для ўсіх аматараў гэтай старадаўняй гульні. Віктар Сцяпанаў паабяцаў усемагчымую падтрымку пачынанню бялынічанаў, а Мікалай Кадаценка выказаў пажаданне, каб новая пляцоўка была заўсёды запатрабаванай, карысталася папулярнасцю.
Перад пачаткам спаборніцтваў, якія, да слова сказаць, завяршыліся а 15-й гадзіне, майстар спорту Андрэй Мельнікаў бліскуча прадэманстраваў гульню ў гарадкі. Гэта адначасова быў і майстар-клас, і відовішчнае шоу. Кожны кідок бітай вядомага гарадошніка суправаджаўся шчырымі і заўзятымі апладысментамі гледачоў. Думаецца, пабачанае прымусіла затрапятаць не адно юначае сэрца, а значыць, зерне кінута Андрэем у спрыяльную глебу. Будзем са спадзевам чакаць усходаў.
Дарэчы, паназіралі за спаборніцтвамі першынства і губернатар Магілёўшчыны Уладзімір Даманеўскі, і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка.
Першынства Магілёўскай вобласці праводзілася ў камандным і асабістым заліках. Дэманстравалі сваё майстэрства і волю да перамогі гарадошнікі чатырох каманд: Бялынічаў, Беразіно, Кіраўска і Круглага. Да слова сказаць, самымі прадстаўнічымі аказаліся нашы землякі – з 28 удзельнікаў іх было19.
Прадстаўнік каманды Кіраўска расказаў карэспандэнту раёнкі, што ў сярэдзіне мінулага стагоддзя гарадошны спорт перажыў чарговую фазу сваёй папулярнасці, быў не менш папулярны за хакей і футбол. Пляцоўкі для гульні абсталёўваліся ў многіх дварах шматкватэрных мікрараёнаў, праводзіліся спаборніцтвы розных узроўняў.
-Я на той час жыў у Клімавічах, - распавядае мой суразмоўца. – Дык у нашай камандзе было 8 майстроў спорту па гарадках. Гэта проста выдатна, што гульня ў гарадкі адраджаецца. Хачу сказаць вялікі дзякуй бялынічаніну Івану БЯЗМЕНУ, які прыклаў шмат намаганняў, каб аднавіць гэту захапляльную гульню ў Бялынічах. А гарадошнікі Магілёўшчыны, асабліва ветэраны, гэты пачын абавязкова падтрымаюць.
КАМАНТАРЫЙ
­Кандыдат у майстры спорту па гарадках Іван БЯЗМЕН:
-Гэта проста выдатна, што ў Бялынічах пачынае адраджацца гарадошны спорт. Акрамя таго, што нашы землякі атрымалі новую цудоўную спартыўную паслугу, гульня ў гарадкi садзейнiчае паляпшэнню каардынацыi, паляпшае вынослiвасць i спрыт, спрыяе развiццю моцы i гiбкасцi, добрай рухомасцi. Іншымі словамі, гэта выдатная аздараўляльная гiмнастыка на свежым паветры. У гарадках можа рэалізаваць сябе як падлетак, так і пенсіянер, інвалід. У свеце набывае папулярнасць гульня ў гарадкі і сярод прыгожай паловы чалавецтва ўсіх узростаў.
Аднак вернемся да першынства Магілёўскай вобласці па гарадошным спорце. Усе ўдзельнікі спаборніцтваў у той ці іншай ступені прадэманстравалі на іх сваё майстэрства. Былі і сапраўдныя віртуозы. Аднак спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы. У камандным заліку першае месца заваявалі круглянскія гарадошнікі, якія павезлі з сабой і Кубак першынства, на другім і трэцім месцах апынуліся, адпаведна, каманды Кіраўска і Бялынічаў.
У асабістым заліку вікторыю святкаваў Юрый ПАСЕКУНОЎ (Круглае). А вось другую і трэцюю прыступкі п’едастала гонару занялі нашы землякі: работнік ПМК № 241 Антон БЕЛЬСКІ і пенсіянер Іван БЯЗМЕН.  
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00