Суббота, 18 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У рамках «Анімаёўкі-2015» у Бялынічы завітала...
14 сентября

У рамках «Анімаёўкі-2015» у Бялынічы завітала Аліна Кукушкіна

У рамках  XVIII Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2015» у госці да бялынічан завітала юная актрыса агучвання і дубляжу, чыім голасам гаворыць дзяўчынка Маша з мультфільма “Маша і Мядзведзь”, Аліна КУКУШКІНА.
У зале кінатэатра “Зорка” сабралася шмат дзяцей, каб сустрэцца з Алінай і задаць ёй свае пытанні. Дарэчы, у адрозненні ад сваёй шумнай гераіні Аліна вельмі сціплая дзяўчынка. На пытанні яна адказвала спакойна і разважліва.
- Колькі табе было гадоў, калі ты пачала агучваць Машу, і як гэта ўвогуле атрымалася?
- Я займаюся агучваннем ролі Машы з шасці гадоў. Зараз мне ўжо трынаццаць. А 26 верасня будзе чатырнаццаць. Аднойчы мы з маці даведаліся пра кастынг і вырашылі паспрабаваць. Там было некалькі чалавек, якія маглі б стаць голасам Машы. Але ж атрымалася толькі ў мяне.
- Скажы, калі ласка, агучванне – гэта праца або захапленне?
- Усё ж такі для мяне гэта з’яўляецца захапленнем. Аднак на некалькі сваіх першых зарплат я купіла сабе сабаку. Гэта амерыканскі кокер-спаніэль шакаладнага колеру.
- Ці добра ты вучышся?
- Наколькі я ведаю, у вас дзесяцібальная шкала адзнак. У нас – пяцібальная. Вучусь добра, на чацвёркі і пяцёркі.
- А як у цябе атрымліваецца сумяшчаць вучобу і агучванне мультыка?
- Вось зараз мае аднакласнікі вучацца, а я прыехала да вас. Але ж звычайна агучванне праходзіць пасля заняткаў. Так і сумяшчаю.
- Як рэагуюць сябры і аднакласнікі на такое тваё хобі?
- Звычайна цікавяцца, калі ж выйдзе новая серыя. А часам бывае, калі іду па калідоры, чую, як шэптам некаторыя гавораць: “Глядзі, гэта ж Маша пайшла!”.
- Як увогуле робіцца мультык?
- Гэта адбываецца так. Спачатку ў рэжысёра з’яўляецца нейкая думка. Потым ён яе замалёўвае і атрымліваецца раскадроўка. Далей я агучваю мультык, але ён сам ствараецца пасля. Непасрэдна пад мяне робяць Машу, яе міміку, рухі, эмоцыі.
- Кім ты хочаш стаць у будучыні?
- Пакуль яшчэ не вызначылася. Можа, пайду ў артысткі. А, можа, і ў журналістыку. Таксама я вельмі люблю жывёлу. Яшчэ ёсць час паразважаць.
Аксана ПЛЕСКАНЁВА, «Зара над Друццю»
Поделиться:

Афиша и объявления

17 мая
Для записи на личный прием к председателю Постоянной комиссии по здравоохранению, физической культуре, семейной и молодежной политике Палаты представителей...
6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00