Суббота, 11 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Дэлегацыя Бялыніччыны прыняла удзел у абласных...
28 сентября

Дэлегацыя Бялыніччыны прыняла удзел у абласных Дажынках

У суботу ў г. п. Круглае прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”. Удзел у свяце прыняла і афіцыйная дэлегацыя Бялыніччыны, якую ўзначаліў старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА. У склад дэлегацыі таксама былі запрошаны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе Аляксандр АГЕЕЎ, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Магілёўскай вобласці, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і лепшыя хлебаробы Бялыніччыны.
Шырока, ярка, урачыста і запамінальна прайшло галоўнае хлебаробскае свята аграрыеў Магілёўшчыны ў Круглым. Распачалося яно са святочнага богаслужэння ў Свята-Троіцкай царкве райцэнтра. А 10-й гадзіне на плошчы паміж мясцовымі Палацам культуры і паркам адпачынку пачалося ўрачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі “Дажынкі-2015”, што мае выгляд крыху больш як двухмятровай бронзавай падковы, - сімвалу кахання, дабрабыту і ўдачы. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Віктар ДАМАНЕЎСКІ, віцэ-прэм’еры Міхаіл РУСЫ і Анатоль КАЛІНІН, намеснік кіраўніка спраў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Надзея КАТКАВЕЦ, памочнік Прззідэнта Рэспублікі Беларусь-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр БАЙКОЎ, былыя старшіні Магілёўскага аблвыканкама,  кіраўнікі дэлегацый Брэсцкай, Бранскай і Пензенскай абласцей, афіцыйных дэлегацый раёнаў Магілёўшчыны і іншыя ганаровыя госці свята. Потым на плошчы перад райвыканкамам адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу. Ганаровая група лаўрэатаў-хлебаробаў “Дажынак”, у складзе якой, да слова сказаць, былі прадстаўлены і маладыя камабайнеры і вадзіцелі, здала рапарт-справаздачу старшыні аблвыканкама аб выніках уборачнай кампаніі 2015 года. Губернатару Магілёўшчыны ў час дэманстрацыі харэаграфічнай кампазіцыі таксама быў уручаны сімвалічны дажынкавы сноп Прыдняпроўскага краю, а для ўсіх прысутных прадэманстраваны хлебны каравай вобласці. Тут жа прайшлі і паказальныя выступленні юных спартсменаў Кругляншчыны і Магілёўскай вобласці.
Пасля гэтага афіцыйныя дэлегацыі ўрачыстым шэсцем па вуліцы Савецкая накіраваліся да галоўнай канцэртнай пляцоўкі свята – на плошчу каля Палаца культуры. Іх шчырымі, сардэчнымі словамі віталі тысячы круглянцаў, а таксама і тыя, хто прыехаў на свята. Напрыклад, на адрас нашай дэлегацыі гучалі такія вітальныя выразы, як “Добры дзень, суседзі!”, “Рады за поспехі бялынічан!”, “Мы рады вас бачыць на свяце!”, “Так трымаць, суседзі!”...
Па заканчэнні ўрачыстага шэсця дэлегацый і парада караваяў раёнаў  распачалася цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2015”, старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сказаў, што сёлета агульны хлебны каравай Прыдняпроўскага краю склаў крыху больш за 1 млн 100 тон збожжа. Уладзімір Віктаравіч выказаў сардэчную падзяку ўсім хлебаробам вобласці за самаадданую, руплівую працу, высокі прафесіяналізм і ўручыў пераможцам абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур заслужаныя імі ўзнагароды. У спаборніцтве сярод раёнаў прызавыя месцы прысуджаны Шклоўскаму (І месца), Круглянскаму (ІІ), Касцюковіцкаму (ІІІ), яны ўзнагароджаны прэміямі ў памеры, адпаведна, 500, 300 і 200 базавых велічыняў. Сярод сельгаспрадпрыемстваў лідарамі жніва-2015 названы ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна, І месца; Круглянскі СВК “Калгас “Друць”, ІІ месца; трэцім стаў Мсціслаўскі СВК “Кастрычнік”, якія адзначаны прэміямі ў памеры 400, 300 і 200 базавых велічыняў.
Пераможцам сярод галоўных інжынераў сельгаспрадпрыемстваў прызнаны галоўны інжынер Бялыніцкага СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр БАРТЫЛЁЎ, які ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам аблвыканкама адпаведнай ступені і грашовай прэміяй у памеры 20 базавых велічыняў.
Да слова сказаць, на “Дажынках-2015” механізатару гэтай жа гаспадаркі Юрыю ЗАЙЦАВУ была аб’яўлена Падзяка міністра сельскай гаспадаркі Беларусі. І яшчэ двойчы прагучала назва нашага СВК “Калгас “Радзіма” з галоўнай сцэны абласнога фестывалю-кірмашу: гаспадарка прызнана адным з пераможцаў рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”, а галоўны інжынер-энергетык яе Мікалай КАПЯЛЮШ узнагароджаны Ганаровай граматай БРК работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Сёлета на святкаванні “Дажынак” зарадзілася і адна з новых традыцый ушанавання. Памочнік Прэзідэнта Беларусі-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў і старшыня абласной арганізацыі ГА “Саюз жанчын” Раіса Лычкоўская ўрычылі падарункі жонкам лепшых хлебаробаў Магілёўшчыны – перадавікоў жніва 2015 года. Адзначаючы іх ролю ў працоўнай перамозе мужоў, Генадзь Міхайлавіч сказаў, што кожнай з іх трэба было па раніцах прачнуцца першай, каб прыгатаваць мужу сняданак, у добрым настроі адправіць яго на працу. І па вечарах сустракаць стомленага. А для хлебаробаў у час жніва вельмі важныя разуменне і падтрымка сям’і.
Таксама старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і Герой Сацыялістычнай Працы, кавалер двух ордэнаў Леніна Аляксандр Байкоў уручылі ўзнагароды пераможцам абласнога конкурсу аратых, у якім І месца заняў механізатар Быхаўскага раёна.
У адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама “Дажынкі-2016” пройдуць у Мсціслаўлі. Сёлета гэтаму раёну зусім мала не хапіла да валавага збору збожжа ў 100 тысяч тон. Вымпел з адпаведнай сімволікай губернатар пад шчырыя апладысменты ўдзельнікаў свята перадаў старшыні Мсціслаўскага райвыканкама Васілю Віцюнову.  
Што ж да культурнай праграмы “Дажынак-2015”, то ўдзел у шматлікіх канцэртах прынялі папулярныя артысты і творчыя калектывы краіны і Магілёўшчыны, у тым ліку і Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча,  дзяржаўны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, расійскі ансамбль “Варонежскія дзяўчаты”, ансамблі “Верасы”, “Неруш”, “Бяседа”...  
Разынкамі свята ў Круглым сталі гандлёва-выставачныя экспазіцыі прадпрыемстваў АПК рэгіёна і Беларусі: “Талака на Прыдняпроўі” з “Гарбузяным раем“,“Агурковай слабадой“, “Яблычным краем“, “Хлебнай скарбонкай”, “Сырным фэстам”... Было відавочна, што акцэнт свята зроблены на народныя традыцыі: шэраг аўтэнтычных фальклорных калектываў Магілёўшчыны прадэманстраваў цікавыя абрады, а ўсе ахвотнікі мелі магчымасць паўдзельнічаць у нацыянальных гульнях, наведаць рамесныя майстар-класы і проста цудоўна адпачыць.  
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00