, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - На пасяджэнні райвыканкама
19 октября

На пасяджэнні райвыканкама

Да завяршэння чарговага года засталося крыху больш за два месяцы. Гэта якраз той час, калі трэба асобным працоўным калектывам і кіраўнікам іх паднапружыцца, каб выканаць усе вызначаныя прагнозныя паказчыкі і даведзеныя заданні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.
Фарватар гэтай неадкладнай працы быў канкрэтна абазначаны на чарговым пасяджэнні райвыканкама, на якім, у тым ліку, былі прааналізаваныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, выканання райбюджэту і заданняў па зборы другаснай сыравіны за дзевяць месяцаў бягучага года.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, калектывы ўсіх арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак працавалі ў аднолькавых умовах, але вынік атрымалі розны. Праблемнае кола пытанняў, звязаных з недапрацоўкамі, у асноўным палягае ў гэтак званым чалавечым фактары: адносіны кіраўнікоў, спецыялістаў і работнікаў да выканання сваіх службовых абавязкаў, эфектыўнасць сістэмы арганізацыі працы і выкарыстання наяўных тэхніка-тэхналагічных магчымасцяў, няўвага да рэзерваў…
Намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА, якая пазнаёміла членаў райвыканкама і прысутных на пасяджэнні кіраўнікоў арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў і гаспадарак з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за прамінулыя дзевяць месяцаў, звярнула ўвагу на невыкананне наступных даведзеных раёну заданняў: па вытворчасці валавай прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак, у тым ліку і ў сельгасарганізацыях; вытворчасці і рэалізацыі малака; прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы, колькасці пагалоўя БРЖ; атрыманні прыплоду БРЖ.
Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Максім БАКУРАЎ патлумачыў, што заданні па забеспячэнні тэмпу росту вытворчасці валавай прадукцыі не выканалі ўсе сельгаспрадпрыемствы. Найбольшы тэмп росту яе мае СВК “Калгас “Радзіма” (97,3 працэнта да мінулагодніх 9 месяцаў), найменшы – ААТ “Новая Друць” (77 працэнтаў). Толькі СВК “Калгас “Радзіма” выканаў даведзенае заданне па вытворчасці прадукцыі вырошчвання жывёлагадоўлі (102,7 %). Знізіліся і сярэднясутачныя прывагі БРЖ на вырошчванні і адкорме. Яно дапушчана ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах апроч ААТ “Аграсервіс”. Вытворчасць малака за 9 месяцаў сёлета склала 99,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага леташняга перыяду, а яго рэалізацыя дасягнула 101,2 працэнта. Таварнасць малака ў параўнанні са студзенем-вераснем 2014 года павялічылася на 1,7 працэнта і склала ў цэлым па раёне 90,2 працэнта. Не дасягнула вызначанага ўзроўню таварнасці (90 %) толькі ААТ “Новая Друць” (89,5 працэнта).
За 9 месяцаў гэтага года гатункам “экстра” рэалізавана 50,5 працэнта ад агульнага аб’ёму продажы сырадою.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг на аднаго працуючага ў сельгасарганізацыях раёна за студзень-жнівень склала 167,8 млн рублёў пры дзевяцімесячным заданні ў 239,2 млн руб. Выконваюць гэта заданне СВК “Калгас “Радзіма” і ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Тэмп росту прадукцыйнасці працы за 8 месяцаў бягучага года дасягнуў узроўню ў 106,3 працэнта, а каэфіцыент суадносін яго з сярэднямесячнай заработнай платай – 0,97.
Сярод прамысловых прадпрыемстваў найбольшы тэмп росту вытворчасці прадукцыі, паслуг забяспечаны БУКП “Жылкамгас” (121,7 %), ААТ “Бытпаслугі” (112 %). Адпаведны паказчык пратэінавага завода складае 92,1 працэнта. У цэлым жа тэмп росту вытворчасці прадукцыі прамысловасць раёна забяспечыла на 110,9 працэнта.
На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы за кошт усіх крыніц фінансавання за сёлетнія 8 месяцаў выкарыстана 115,5 млрд інвестыцый у асноўны капітал, што складае ў супастаўных цэнах да аналагічнага леташняга перыяду 85,6 працэнта. За студзень-верасень 2015 года ў эканоміку раёна прыцягнута 14,9 тысячы долараў ЗША прамых замежных інвестыцый, што значна ніжэй даведзенага задання.
Падрабязна прааналізавала Алена Котасава і дзейнасць гандлю і грамадскага харчавання. Дакладчыца адзначыла, напрыклад, што рознічны тавараабарот за 8 месяцаў сёлета дасягнуў узроўню ў 262,1 млрд рублёў, ці 102,3 працэнта да аналагічнага леташняга перыяду ў супастаўных коштах пры гадавым заданні 103,5 % . У сярэднім па Магілёўскай вобласці гэты паказчык складае 99,2 працэнта.
За 9 месяцаў бягучага года ў Бялынічах і ў шэрагу сельскіх населеных пунктах праведзена 13 кірмашоў, тавараабарот па якіх дасягнуў 1,2 млрд рублёў.
Тавараабарот на душу насельніцтва за студзень-жнівень 2015 года склаў 13,4 млн рублёў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года на 2 млн рублёў.
Кажучы аб фінансавых выніках за справаздачны перыяд, намеснік старшыні райвыканкама паінфармавала, што выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг арганізацый за студзень-жнівень гэтага года ў бягучых цэнах склала 710,6 млрд рублёў, што на 3,7 працэнта больш, чым за адпаведны леташні перыяд. Па выніках працы за сёлетнія 8 месяцаў у цэлым па раёне атрымана 32,2 млрд рублёў чыстага прыбытку.
З інфармацыяй аб выкананні раённага бюджэту за 9 месяцаў бягучага года выступіў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей ІЛЬЧУК. Даход бюджэту раёна за справаздачны перыяд склаў 188382606,5 тыс. рублёў. Расходы прафінансаваны на 191821504,1 тыс. руб. Выкананне 9-месячнага плана паступлення даходаў забяспечана ўсімі даходнымі крыніцамі, пры гэтым асноўная доля ўласных даходаў райбюджэту (86,8 %) сфарміравана падатковымі паступленнямі. Мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання прымаліся меры па выкананні плана райбюджэту і прыцягненні дадатковых даходаў, што дазволіла павялічыць даходную частку яго.
-Асноўная доля паступленняў у кансалідаваны бюджэт раёна за 9 месяцаў бягучага года , - паведаміў Сяргей Ільчук, - прыпадае на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі – 75,9 працэнта, ці 108 % у супастаўных цэнах да адпаведнага ўзроўню мінулага года. Паступленні ад арганізацый недзяржаўнага сектара эканомікі склалі 7,5 працэнта. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў паступіла 2769,9 млн рублёў, што складае 3,2 працэнта ў даходах бюджэту. Тэмп росту ў супастаўных умовах склаў 106,7 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года.
Ад пазабюджэтнай дзейнасці за справаздачны перыяд атрымана 4569115,4 тыс. рублёў прыбытку, у тым ліку 4519641,0 тыс. руб. установамі сацыяльнай сферы.
Справаздачу па выкананні арганізацыямі раёна заданняў па збору (нарыхтоўцы) і перапрацоўцы другасных рэсурсаў за 9 месяцаў гэтага года зрабіла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі равыканкама Галіна ПАНЦЯЛЕЕВА. Дакладчык адзначыла, што выкананы заданні па збору шкла, палімерных і тэкстыльных адходаў. А вось працэнт выканання здачы макулатуры склаў 58,9 гадавога задання, зношаных шын – 66 %.
Нягледзячы на тое, што ў цэлым раён перавысіў паказчыкі збору другаснай сыравіны ў параўнанні з адпаведным мінулагоднім перыядам, шэраг арганізацый не выканалі даведзеных заданняў.   
Міхась Карпечанка, “Зара над Друццю”

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00