Вторник, 30 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Распачалася актыўная фаза падпісной кампаніі...
26 ноября

Распачалася актыўная фаза падпісной кампаніі на першае паўгоддзе наступнага года

Сёння чытачу сродкаў масавай інфармацыі прапаноўваюцца перыядычныя выданні на любы густ, і яму ёсць з чаго выбіраць. У гэтым моры перыёдыкі асаблівую ролю адыгрываюць раённыя газеты, у тым ліку і “Зара над Друццю”, калектыў якой стараецца рабіць выданне тэматычна насычаным, змястоўным і проста цікавым. Напрыклад, усе журналісты выдання ажыццяўляюць індывідуальныя творчыя праекты. Адны з іх палюбіліся чытачам і будуць прадоўжаны ў наступным годзе. Гэта – “Юны пазітыў Бялыніччыны”, “Першыя сцяжынкі”, “Жанчына. Маці. Гераіня”, “Гонар школы і бацькоў”, “Вытокі: вёска і людзі” і шэраг іншых. Будуць і новыя. Сярод іх “Журналіст мяняе прафесію”, “Як жывеш, глыбінка?”, “У сям’і – лепш”, інтэрактыўны фотапраект “Бялынічанка месяца” і інш.
У сераду калектыў рэдакцыі газеты “Зара над Друццю” сумесна з рэдакцыяй абласной газеты “Магілёўскія ведамасці” пры падтрымцы праўлення СВК “Калгас “Радзіма” і Вішоўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, мясцовага аддзялення паштовай сувязі правялі для жыхароў аграгарадка Вішоў акцыю “Дзень падпісчыка”.
Рэдактары названых газет Міхась КАРПЕЧАНКА і Святлана ШУТАВА расказалі прысутным пра гісторыю сваіх выданняў, пазнаёмілі іх з творчымі планамі, перспектывамі развіцця, а таксама пацікавіліся  меркаваннямі падпісчыкаў аб змясоўнасці раёнкі і абласнога СМІ, выслухалі канкрэтныя пажаданні чытачоў.
Безумоўна, не абышлося без падарункаў і творчых конкурсаў.
Памятны падарунак  ад калектываў “Зары над Друццю” і “МВ” атрымаў надзейны партнёр раёнкі і даўні падпісчык яе старшыня праўлення СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. Падарункам адзначыла рэдакцыя “Зары над Друццю” і аднаго з самых верных чытачоў раёнкі, жыхарку аграгарадка Вішоў Марыю КАНЦАВУЮ.
-Мне зараз 84 гады, - сказала Марыя Панфілаўна. – “Зару над Друццю” выпісваю і чытаю на працягу паловы гадоў свайго жыцця. Аформіла падпіску на любімую газету і на наступны год.
Газета мне вельмі падабаецца, ведаю прозвішчы ўсіх журналістаў яе і няштатных аўтараў. Жадаю ім творчых поспехаў, цікавых матэрыялаў, якія з ахвотаю прачытаю.
Атрымалі прызы, кружкі з лагатыпам газеты “Зара над Друццю”, папулярныя зараз гэтак званыя магніцікі і пераможцы віктарыны, якім былі прапанаваныя пытанні аб даце заснавання “Зары над Друццю” (рашэнне “Аб выданні раённай шматтыражнай газеты “Чырвоны калектывіст” бюро Бялыніцкага райкама партыі прыняло 4 снежня 1930 года, а першы нумар яе выйшаў у наступным годзе”, яе назвах “Чырвоны калектывіст” (1931), “Калектыўная праца” (1936), “Народныя мсціўцы” (1943), “Перамога” (1944), “Зара камунізму 1957 – 1991). Абазнаныя вішоўцы і наконт прозвішчаў рэдактараў газеты (а за 84-гадовую гісторыю выдання яго рэдагуе адзінаццаты рэдактар: МЕЛЕХАЎ, Д. КАЗЛОЎ, І. ШКЛЯРЭЎСКІ, С. ЛЕВЯНЕЦ, З. ЧЭРКАС, С. ВАЙСБЕРГ, М. РАБЦЭВІЧ, М. КАМАРОЎ, М. ПАДАБЕД, А, КУНЦЭВІЧ), ведаюць, хто з’яўляецца заснавальнікам перыядычнага выдання (Бялыніцкія райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў).
У ходзе Дня падпісчыка актыўныя чытачы раёнкі, а сярод іх было шмат маладых вішоўцаў, таксама не засталіся без прыемных сувеніраў. Усе жадаючыя таксама мелі магчымасць тут жа аформіць падпіску на “Зару над Друццю”, “Магілёўскія ведамасці”. І некаторыя з іх такой нагодай скарысталіся, за што таксама былі адзначаныя рэдакцыйнымі падарункамі.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”
Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00