Среда, 1 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Медалём ЮНЕСКА “Віктор Гюго” ўзнагароджаны...
1 декабря

Медалём ЮНЕСКА “Віктор Гюго” ўзнагароджаны народны артыст СССР і Беларусі, наш зямляк Генадзь АЎСЯННІКАЎ

У апошні дзень восені ў Мінску медаль ЮНЕСКА “Віктор Гюго” ўпершыню быў уручаны вядомым дзеячам нацыянальнай культуры: народным артыстам СССР і Рэспублікі Беларусь Генадзю Аўсяннікаву, Тамары НІЖНІКАВАЙ, Расціславу ЯНКОЎСКАМУ.
Медалём "Віктор Гюго" дзеячаў культуры ўзнагароджваюць з 1985 года. Рашэнне ЮНЕСКА аб узнагароджанні трох беларускіх дзеячаў культуры гэтай высокай узнагародай сведчыць аб прызнанні і значнасці іх асабістай ролі па захаванні і развіцці нацыянальнай культуры, а таксама і аб высокім месцы беларускай культуры сярод культур свету.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел ЛАТУШКА адзначыў:
-Наша краіна багатая на гісторыю і культуру. Яе гісторыя складаецца з фактаў і падзей, але іх робяць канкрэтныя людзі, выключныя, таленавітыя, крэатыўныя, надзвычайныя і не надзвычайныя. Для мяне як для беларуса, як для грамадзяніна Беларусі, як для прадстаўніка Беларусі пры ЮНЕСКА вялікі гонар вітаць такіх выключных людзей. Тых людзей, якія фактычна сфарміравалі і сёння прадаўжаюць фарміраваць беларускую нацыянальную школу тэатральнага і музычнага мастацтва.
НАША ДАВЕДКА
Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў нарадзіўся ў 1935 годзе ў Магілёве, але дзяцінства і школьныя гады яго прайшлі ў Бялынічах. Тут ён далучыўся да мастацкай самадзейнасці, тэатральнай творчасці.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Сярод больш за сотню выкананых ім роляў адметны след пакінулі Пустарэвіч ("Паўлінка" Я. Купалы), Ермалаеў ("Апошняе спатканне" А. Галіна), Цярэшка ("Трыбунал" А. Макаёнка) і многія іншыя .
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю» ­
Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00