Вторник, 7 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Надзея Бялыніччыны і краіны
17 декабря

Надзея Бялыніччыны і краіны

­Учора, 16 снежня, у раённым Цэнтры культуры адбылася традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў, якія сёлета размеркаваліся працаваць у арганізацыі, прадпрыемствы, установы і гаспадаркі Прыдруцкага края, з кіраўніцтвам раёна: старшынёй райвыканкама Мікалаем КАДАЦЕНКАМ, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў райвыканкама і арганізацый, сфера дзейнасці якіх звязана з маладым працоўным папаўненнем.
Правядзенне такіх сустрэч кіраўніцтва раёна разглядае не проста як падтрыманне добрай традыцыі, а ў якасці надзённай жыццёвай патрэбнасці. Вось ужо амаль паўгода сёлетнія выпускнікі ВНУ і каледжаў, больш за 70 з якіх прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве, працуюць на сваіх першых рабочых месцах, перажываюць працэс адаптацыі, на практыцы прымяняюць атрыманыя тэарэтычныя веды. Не сакрэт, што з цягам часу многія з іх будуць вызначаць далейшы лёс уласных арганізацый і прадпрыемстваў, стануць на чале працоўных калектываў.
-Вы не бойцеся праяўляць сябе, - параіў маладым спецыялістам старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка. – Паверце, вашы ініцыятывы, старанне, дасведчанасць, кемлівасць будуць адразу ж абавязкова заўважаны і падтрыманы. Сёння, можа, як ніколі раней, вельмі запатрабаваныя прафесіяналы. А для гэтага атрыманых падчас студэнцтва ведаў і навыкаў мала. Трэба пастаянна вучыцца, пераймаць вопыт калег і настаўнікаў, якія павінны быць у кожнага маладога спецыяліста. Нават калі хто з вас і наважыўся адпрацаваць на сваім першым рабочым месцы толькі абавязковыя два гады, абавязаны рабіць так, каб пакінуць пасля сябе і добрую памяць, і набыць вопыт, які спатрэбіцца вам у будучым.
Кіраўнік раёна адзначыў, што моладзі заўсёды ўласцівыя энергія, мэтаскіраванасць, амбіцыйнасць, смеласць рашэнняў. На Бялыніччыне маладым, як, зрэшты, і ўсяму насельніцтву, прадстаўлены ўсе магчымасці для рэалізацыі іхняга патэнцыялу, творчай самарэалізацыі, павышэння кваліфікацыі, вырашэння побытавых і паляпшэння жыллёвых праблем. Галоўнае – было б толькі жаданне працаваць добрасумленна, адказна, прафесійна.
Старшыня райвыканкама пераканаўча патлумачыў маладым спецыялістам і тое, чаму ім можна і трэба выбраць Бялыніччыну для пастаяннага месца працы і жыцця, чым яна прыцягальная, раскрыў перспектывы развіцця райцэнтра і рэгіёна:
-Наш край вельмі прыцягальны для жыцця і працы, у тым ліку і моладзі. Тут можна рэалізаваць самыя смелыя планы, зрабіць паспяховую кар’еру, пабудаваць камфортнае жыллё, цудоўна адпачыць і, безумоўна, вырашыць усе праблемы, якія ўзнікаюць.
Сёлета ў нашым раёне сваю працоўную дзейнасць распачалі каля 90 выпускнікоў ВНУ і каледжаў, з якіх 29 чалавек размеркаваны ў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, 20 – ва ўстановы аховы здароўя, 13 – адукацыі і 6 – культуры. Абнавіліся таксама калектывы сфер абслугоўвання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і інш.
На сустрэчы былі агучаны і вынікі анкетавання ўсіх маладых спецыялістаў, праведзенага аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама напярэдадні гэтай сустрэчы. Напрыклад, больш за 80 працэнтаў з іх задаволеныя сваім становішчам, 75 % адчуваюць да сябе добрыя і цёплыя адносіны ў калектывах, 40 % плануюць прадоўжыць навучанне ў ВНУ (а 7 сёлетніх выпускнікоў каледжаў пачалі ўжо атрымліваць завочна вышэйшую адукацыю), 28 % застануцца працаваць пасля адпрацоўкі абавязковага тэрміну, амаль 90% станоўча ацанілі і тую працу, якая праводзіцца ў арганізацыях з моладдзю.
Паколькі сустрэча праходзіла ў форме дыялогу, на апошнюю лічбу адразу ж зрэагаваў кіраўнік раёна.
-Ініцыятывы ў першую чаргу павінны сыходзіць ад вас, - сказаў Мікалай Міхайлавіч. – Прыходзьце, прапаноўвайце. Але рабіць будзем толькі разам! І кіраўніцтва прадпрыемстваў, дзе вы працуеце, і райвыканкам вас падтрымаюць.
Кіраўнік раёна пракаментаваў і заўвагу маладых людзей адносна магчымасцяў баўлення свайго вольнага часу. А такіх месцаў, як у райцэнтры, так і ў аграгарадках, дастаткова. Аказваюць дзясяткі фізкультурна-аздараўляльных паслуг спецыялісты ФАКу “Друць”, дзейнічаюць кінатэатр з сучасным абсталяваннем, раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, бібліятэкі, далёка за межамі раёна і вобласці вядомыя мастацкія калектывы Бялыніччыны, ёсць аграэкасядзібы, база адпачынку “Глушцова такавішча”, распрацаваны цікавыя турыстычныя маршруты… У раёне на пастаяннай аснове праводзяцца шматлікія спартыўна-масавыя спаборніцтвы, разнастайныя творчыя і прафесійныя конкурсы…
-Галоўнае, - падсумаваў старшыня райвыканкама, - ваша жаданне. А для таго, каб заняць сябе, карысна пабавіць уласны вольны час, магчымасцяў і добрых умоў дастаткова.
Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Галіна ПАНЦЯЛЕЕВА патлумачыла маладым спецыялістам патрабаванні жыллёвага заканадаўства, якое ўтрымлівае больш за 16 падстаў для пастаноўкі на ўлік па паляпшэнні жыллёвых умоў, і звярнула ўвагу на іх неактыўнасць па вырашэнні гэтай праблемы. З анкетавання бачна, што жадаюць палепшыць жыллёвыя ўмовы 21 чалавек, а вось сталі на ўлік у чаргу толькі трое. Як можна палепшыць жыллёвыя ўмовы, калі малады спецыяліст не знаходзіцца на ўліку? У такім выпадку вырашыць гэту праблему немагчыма.
Дырэктар ЦБП № 701 ААТ “ААБ Беларусбанк” Андрэй САЛАНІНКА расказаў сёлетняму маладому папаўненню працоўных калектываў раёна аб ільготных крэдытах, якія могуць атрымаць маладыя спецыялісты і маладыя сем’і.
Заключным акордам сустрэчы стала гульнёвая праграма “Брэйн-рынг”, вынікі якой засведчылі, што маладыя спецыялісты, якія сёлета размеркаваліся працаваць у раён, валодаюць значным інтэлектуальным патэнцыялам, добра разбіраюцца ў шмат якіх навуковых дысцыплінах, умеюць працаваць у камандзе.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»
­
Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00