Вторник, 7 мая 2024 года
Russian Belarusian English
21 декабря

Вучыцца і пазнаваць

У суботу ў РЦК прайшла вучэбная нарада, на якой грунтоўна і падрабязна разгледжаны і вывучана дзве тэмы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі: вырошчванне маладняку буйной рагатай жывёлы для папаўнення дойных статкаў і вытворчасць малака.
Удзел у нарадзе прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір ДАМАНЕЎСКІ, памочнік Прэзідэнта Беларусі-галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь ЛАЎРАНКОЎ, міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід ЗАЯЦ, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА і іншыя адказныя пасадавыя асобы аблвыканкама, галіновага міністэрства.
Мэтавай аўдыторыяй мерапрыемства сталі начальнікі райсельгасхарчаў і іхнія намеснікі па жывёлагадоўлі, галоўныя ветэрынарныя ўрачы, кіраўнікі, галоўветурачы і галоўныя заатэхнікі сельгаспрадпрыемстваў нашага, а таксама Асіповіцкага, Бабрускага, Быхаўскага, Глускага, Магілёўскага, Кіраўскага, Клічаўскага, Круглянскага, Шклоўскага раёнаў. Усяго навучанне прайшлі каля трохсот чалавек.
Адкрываючы вучэбную нараду, старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі абазначыў яе праблемна-тэматычнае поле, адзначыўшы, што вучыцца, пазнаваць новае патрэбна заўсёды, бо дасведчанасць і высокі прафесіяналізм выкарыстання магчымасцяў сучасных тэхналогій непарыўна звязаныя з эканомікай, фінансавым вынікам вытворчай дзейнасці.
Вядомы і кампетэнтны спецыяліст у галіне ветэрынарыі і кармлення буйной рагатай жывёлы Уладзімір ПЯРЭДНЕЎ падрабязна пазнаёміў прысутных з тэхналагічнымі нюансамі гадоўлі цялятак для папаўнення дойных статкаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на вырошчванне іх у першыя тры месяцы ад нараджэння, дзе павінна быць вельмі высокай інтэнсіўнасць і якасць кармлення. Даказана і на практацы пацверджана, што прырост цялятка ў вазе за гэты перыяд (ад 40 кілаграмаў пры нараджэнні да 110 і больш) забяспечвае ў будучым і важкія надоі. Вучоны звярнуў увагу на тое, што названая вышэй вага цяля незалежна ад пароды яго ў трохмесячным узросце павінна стаць галоўным крытэрыям ацэнкі працы жывёлаводаў, бо акурат за гэты перыяд і рэалізуецца генетычны патэнцыял будучай каровы.
У час вучэбнай нарады разглядаліся шматлікія актуальныя моманты вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі на сучаснай тэхніка-тэхналагічнай, кармавой базах ад вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы для папаўнення дойных статкаў да вытворчасці малака. Пры гэтым, арганізацыйныя, тэхналагічныя ўмовы і фізіялагічныя асаблівасці арганізму жывёлы пераводзіліся і ў плоскасць фінансавую, эканамічнай выгады.
Напрыканцы ўдзельнікі нарады абмяняліся думкамі, атрымалі кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні, якія іх хвалявалі. Таксама яны мелі магчымасць пазнаёміцца і з набытымі для ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” сучаснымі кормараздатчыкам і адкусвальнікам кармоў, якія выраблены на заводзе ў Казіміраўцы.
Міхась КАРПЕЧАНКА, «Зара над Друццю»

Поделиться:

Афиша и объявления

6 мая
8 мая 2024 г. с 16.00 до 17.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямую телефонную линию по телефону...
30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00