, 5 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - У раённым музеі адкрылася выстава работ Алы...
26 января

У раённым музеі адкрылася выстава работ Алы Салдаценкавай

У раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылася персанальная выстава настаўніцы музыкі па класе домры раённай дзіцячай школы мастацтваў Алы САЛДАЦЕНКАВАЙ “Вышытыя фантазіі”. Кветкі і пейзажы, людзі і анёлы, іншыя сюжэты, напоўненыя рознымі колерамі і адценнямі. Усё здаецца такім натуральным і прывабным. Калі глядзець з некаторай адлегласці, то не адразу разумееш, што карціны створаны з дапамогай іголкі, нітак і натхнення. Карэспандэнт раённай “Зара над Друццю” Андрэй Супіталёў распытаў Алу Мікалаеўну пра яе творчасць.
– Калі вы пачалі займацца вышыўкай?
– Усё пачалося дзесяць гадоў таму. Вышыўкай вельмі даўно займаецца мая свякроў. Неяк гасцявала ў яе і вырашыла паспрабаваць. Сафія Аляксандраўна пазнаёміла мяне з азамі вышывання. Спачатку самастойна вышыла маленькую карціну, ваўка з мультфільма “Ну, пачакай!”. Вынік першай спробы абрадаваў, убачыла, што атрымліваецца, таму прадоўжыла гэту працу.
– Адкуль чэрпаеце сюжэты і натхненне?­
– Малюнкі для вышыўкі бяру з часопісаў, якія купляю ў краме, адшукваю ў інтэрнэце. Не прытрымліваюся адной тэматыкі, вышываю розныя сюжэты. Іх выбар залежыць ад эмацыйнага настрою. Нешта ўбачыла, спадабалася, і прыходзіць натхненне.
Мая любімая карціна “Мядзведзяняты”. Вышыла яе, калі была ў адпачынку па доглядзе за сынам Арцёмам. Люблю таксама “Малога з яблыкам”. На выстаўцы бялынічане змогуць убачыць 22 мае карціны. Некаторыя работы падарыла знаёмым, таму яны прысутнічаюць як у розных кутках Беларусі, так і за мяжой. Напрыклад, у Швейцарыі.
– Колькі часу займае вышыванне карціны?
– Гэта карпатлівая справа, звычайна, праца над карцінай доўжыцца ад месяца і да паўгода. Многае залежыць ад складанасці элементаў мастацкага твора. Вышываю па 15 хвілін штодня. Так я адпачываю ад паўсядзённых спраў. Вышыўка для мяне – гэта хобі, якое, аднак, стала неад’емнай часткай майго жыцця.
– Што неабходна для таго, каб навучыцца вышываць?
– Раней мне заўсёды здавалася, што гэта вельмі цяжка, нават нерэальна зрабіць. Але асабіста я лёгка і хутка асвоіла навыкі вышывання. Таму лічу, што амаль кожны чалавек можа навучыцца займацца гэтай справай
P.S. Прыгажосць, якую аўтар гэтых радкоў убачыў у карцінах, прадстаўленых у музейнай экспазіцыі, складана апісаць словамі. Яе трэба бачыць уласнымі вачамі. Наведаць выставу можна да 1 сакавіка штодня, акрамя нядзелі.
КАМЕНТАРЫЙ
Дырэктар УК “Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі” Іна ІГНАТОВІЧ:
– Выставай вышываных карцін Алы Салдаценкавай калектыў нашага музея пачаў рэалізацыю праекта “Самабытныя таленты Бялыніччыны”. У яго рамках будзем знаёміць бялынічан і гасцей райцэнтра з таленавітымі землякамі і іх творчасцю. Вельмі рада, што Ала Мікалаеўна зможа прадэманстраваць вынікі сваёй працы не толькі сябрам і знаёмым, але цяпер і значна больш шырокаму колу людзей.Спадзяюся, што гэта выстава стане добрым прыкладам і надасць імпульс іншым адораным жыхарам Прыдруцкага краю, якія таксама ствараюць уласнымі рукамі цудоўныя рэчы. Запрашаем іх далучыцца да праекта.У Год культуры спадзяёмся пачуць новыя імёны і ўбачыць новыя мастацкія творы ў экспазіцыях нашага музея.


­
Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.­
Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00