Суббота, 10 мая 2025 года
Russian Belarusian English
4 марта

АДЗНАКА

Сканцэнтраванасць і парадак. Менавіта гэтымі прынцыпамі кіруецца ў сваёй службовай дзейнасці старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Вольга ШАЎЧОНАК, якая стала лепшым маладым супрацоўнікам падраздзяленняў ГіМ Магілёўскай вобласці па выніках працы 2015 года.
Выконваючы службовыя абавязкі добрасумленна і з энтузіязмам, Вольга на пахвалу не спадзявалася. А таму такая высокая ацэнка яе дзейнасці стала для дзяўчыны прыемнай нечаканасцю.
У РАУС яна працуе амаль 2 гады і пра сваю справу распавядае ахвотна. Кажа, галоўнае ў ёй – працаваць хутка, але карпатліва і дакладна.
-- Для мяне вельмі важна рабіць усё правільна і ведаць, што гэта камусьці патрэбна, -- раскрывае сваю жыццёвую пазіцыю Вольга. – Справа ў тым, што праца нашага падраздзялення ўключае ў сябе шматлікія аспекты працы як з людзьмі, так і з дакументамі. А гэта патрабуе ў роўнай ступені ўважлівасці, уніклівасці, акуратнасці і пунктуа­льнасці.
Калі казаць абагулена, то сэнс штодзённай працы старшага інспектара ГГіМ складаюць кантроль за знаходжаннем замежных грамадзян на тэрыторыі раёна і дакументаванне грамадзян Беларусі. Аднак у спісе спраў лепшага маладога супрацоўніка не толькі выдача і абмен пашпартоў Беларусі яе грамадзянам і відаў на жыхарства, дазволаў на часовае пражыванне -- замежнікам, але і вызначэнне статуса асоб без грамадзянства.
-- Мая работа заключаецца таксама і ў тым, каб вызначыць прыналежнасць да грамадзянства кожнага, хто звернецца з гэтым пытаннем у наша падраздзяленне. Бывае так, што чалавек жыве і працуе ў Беларусі, упэўнены ў тым, што з’яўляецца яе грамадзянінам. А потым аказваецца, што ён расіянін, бо на момант распаду СССР быў зарэгістраваны на тэрыторыі сучаснай Расійскай Федэрацыі і пашпарт свой з тых часоў яшчэ не памяняў, -- кажа Вольга.
Справу сваю дзяўчына асвоіла хутка. А як жа інакш з такімі генамі? Бацька яе, Леанід ІГНАТОВІЧ, пайшоў на заслужаны адпачынак па выслузе гадоў з пасады намесніка начальніка РАСК, маці, Марыя, 37 гадоў працавала ў пашпартным стале. І нават брат Дзмітрый выбраў сваім жыццёвым шляхам службу ў райаддзеле ўнутраных спраў.
-- Шчыра кажучы, я планавала пайсці па слядах таты, у следчы камітэт, -- распавядае Вольга Шаўчонак. – Праўда, бацькі хацелі, каб я спачатку паспрабавала сілы ў грамадзянскай прафесіі. Таму, як паслухмяная дачка, пасля атрымання юрыдычнай спецыяльнасці 2 месяцы працавала юрысконсультам. Аднак, калі прапанавалі месца ў ГГіМ, з энтузіязмам прыйшла на службу ў РАУС.

Карэспандэнту раёнкі стала цікава, ці ёсць у яе суразмоўцы мары адносна будучыні ў прафесіі.
-- Я проста хачу выконваць свой службовы абавязак. Хачу, каб людзі, якія звяртаюцца ў наша падраздзяленне, атрымлівалі якасныя паслугі і былі задаволеныя вынікам такога звароту. А таму я працягну старанна працаваць, -- кажа Вольга.
Дарэчы, старшы інспектар ГГіМ аказалася вялікім аматарам спартыўных мерапрыемстваў. Нядаўна яна заняла 2 месца ў раённых спаборніцтвах па дартсе сярод жанчын, у той час як каманда РАУС, у саставе якой гуляла і Вольга Шаўчонак, заняла 3 месца сярод аматарскіх каманд арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Вольга Шаўчонак - лепшы малады супрацоўнік падраздзяленняў па грамадзянству і міграцыі Магілёўшчыны.

Анастасія МАКЕЕВА.
Фота аўтара.

Поделиться:

Афиша и объявления

21 апреля
23 апреля 2025 г. с 14.00 до 16.00 «прямую телефонную линию» на тему «Порядок временного ввоза транспортных средств для личного пользования, а также порядок...
21 апреля
Любой желающий сможет бесплатно получить консультации профсоюзных юристов по вопросам, связанным с защитой трудовых прав и социально-экономических интересов.
21 апреля
24 апреля 2025 г. с 12.30 до 13.30 в кабинете № 6 Белыничского райисполкома (г.Белыничи, ул.Советская, 29) личный прием граждан и юридических лиц...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00