Пятница, 16 октября 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
  • Горячая линия «165» — по Могилевской области для пострадавших от домашнего насилия
22 марта

Дзякуй за Перамогу!

Рэспубліканская грамадска-патрыятычная акцыя “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!”, ініцыятарам якой з’яўляецца ГА “Беларускі фонд міру”, стартавала ў нашым раёне.
Сутнасць яе заключаецца ў тым, што на дамы і дзверы кватэр, у якіх пражываюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прымацоўваюцца таблічкі з сугучным назве акцыі надпісам і відарысам ордэна Айчыннай вайны.
У аўторак першыя таблічкі з’явіліся на дзвярах ветэранаў, якія пражываюць у доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Аддаць тым самым даніну павагі і падзякаваць за перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне да Кацярыны ЧЫЖЫК і Марыі ВАНЬКУРАВАЙ завіталі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Надзея СЕРЫКАВА, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Святлана ПАТАПЧЫК, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Святлана СЕЛЬВАНКОВА і інш.
- Адна з асноўных задач акцыі – фарміраванне ў падрастаючага пакалення грамадзянска-патрыятычных і маральных каштоўнасцяў. І гэта нездарма, -- падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй ГАНЧУК. – Сведкаў той вайны з кожным годам застаецца ўсё менш. Таму для моладзі пачуць аб тых страшных падзеях менавіта з вуснаў ветэранаў – навучальна і каштоўна.
Да 9 мая адпаведныя таблічкі будуць размешчаны на дамах усіх 23 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на Бялыніччыне.

Вікторыя ДАБРАЛОВІЧ.
Поделиться:

Афиша и объявления

15 октября
1. «Мощаницкий сельисполком продает пустующий одноэтажный бревенчатый жилой дом общей площадью — 40,0 кв.м., жилой площадью −32,0,...
12 октября
Главным специалистом отдела занятости населения и социальной защиты управления по труду, занятости и социальной защите Белыничского райисполкома Кавковой...
9 октября
В актовом зале ОАО «Белыничская Искра» по адресу: Могилевская область Белыничский район аг.Искра ул.Центральная,2 15.10.2026 года...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00