Среда, 24 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Майстэрства і працавітасць у спадчыну перадаюцца
29 апреля

Майстэрства і працавітасць у спадчыну перадаюцца

Малады механізатар Андрэй ЦАБРОЎ – прадстаўнік даволі вядомай у ААТ “Новая Друць” дынастыі аграрыяў. Дзявяты год ён шчыруе ў сельгаставарыстве, памнажаючы працоўныя заслугі сваёй сям’і.
На полі ля вёскі Заазер’е, якому, здаецца, канца краю няма, Андрэй шчыруе поплеч з бацькам, Мікалаем Віктаравічам. Менавіта яго прыклад паўплываў на прафесійны выбар хлопца.
— У нас сапраўдная дынастыя склалася: і бацька, і я, і малодшы брат Алег – механізатары, — прызнаецца малады аграрый. – Мне падабаецца мая прафесія, тэхніка, якой кірую. Я нават і не задумваўся аб нейкай іншай справе, цвёрда вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай.
Бацька Андрэя часта ўспамінае, як браў маленькага хлопчыка на мехдвор, дазваляў забірацца ў кабіну. Ён добра адчуваў сынаву цягу да тэхнікі.
— Канечне, хачу, каб жыццё сына склалася выдатна, — са шчырай усмешкай расказвае Мікалай Віктаравіч. – Прыемна, што і кіраўніцтва сельгаставарыства Андрэя падтрымлівае: ім з жонкай як маладой сям’і выдзелілі добраўпарадкаванае жыллё ў Вялікай Машчаніцы. Безумоўна, ганаруся сваім сынам!
Андрэй Цаброў, як і іншыя хлебаробы ААТ “Новая Друць”, імкнецца з максімальнай аддачай выкарыстоўваць замацаваную за ім тэхніку. Не губляючы ні хвіліны на энерганасычаным трактары айчыннай вытворчасці ў счэпе з дыскатарам ён апрацоўвае глебу, каб потым калегі маглі пачаць наступны этап пасяўной.
— Зараз самае галоўнае для нас – правесці ўсе неабходныя агратэхнічныя работы за аптымальны тэрмін, — адзначае намеснік дырэктара ААТ “Новая Друць” па раслінаводстве Уладзімір НАПРЭЕНКА. – А з такімі механізатарамі, як Андрэй, своечасова завяршым сяўбу. Мы ўпэўненыя ў здольнасцях гэтага надзейнага працаўніка, таму без сумненняў давяраем яму складаную тэхніку.
Андрэй КРАМКОЎ, прафесіянал, які задае тон у пасяўной, не аднойчы назіраў за працай руплівага механізатара і можа многае пра яго расказаць.
— Адразу бачна, што малады калега стараецца, прыкладае ўсе намаганні, каб працаваць якасна, — гаворыць Андрэй Сяргеевіч. – Спадзяюся, што ён і далей будзе развіваць сваё майстэрства, з гонарам працягваць сямейную справу.

Вольга ГОЛЬЦАВА.
Поделиться:

Афиша и объявления

24 июня
 Целью проекта является популяризация развития субъектов хозяйствования по изменению формы бизнеса в сторону укрупнения, как символа профессионализма,...
17 июня
понедельник с 11.00 до 20.00 вторник—пятница с 8.00 до 17.00 перерыв на обед с 13.00 до 14.00
16 июня
17 июня 2026 года с 14.00 до 16.00 заместитель начальника Могилевской таможни Альшевская Виктория Александровна в ходе прямой телефонной...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00