, 28 апреля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - НАСУСТРАЧ УСЕБЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ СХОДУ
23 мая

НАСУСТРАЧ УСЕБЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ СХОДУ

Дэлегататы Бялыніччыны

20 мая адбыўся раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні і выбранні дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ў Мінску 22 – 23 чэрвеня. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандр АГЕЕЎ, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА.
Нагадаем, што папярэднічала раённаму сходу актыўная падрыхтоўчая праца, адным з важнейшых мерапрыемстваў якой стала кампанія па вылучэнні ўпаўнаважаных на раённы сход, што праходзіла ў працоўных калектывах, грамадскіх аб’яднаннях і на сходах па месцы жыхарства. Выбраным упаўнаважаным даручана адказная місія: вылучыць і аддаць свой голас за сем самых дастойных прадстаўнікоў раёна – дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу.
Сярод упаўнаважаных на раённы сход прадстаўнікі ўсіх сфер і галін народнагаспадарчага комплексу, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны працы і працоўная моладзь, вядомыя далёка за межамі Бялыніччыны кіраўнікі: дырэктары ПМК № 241 Уладзімір РАМАНЕНКА, жылкамгаса – Віктар ІВУЛЁЎ, пратэінавага завода – Юрый МАРЦІНКОЎ, ПЛ № 17 – Аляксандр ПЕКУР, галоўны ўрач ЦРБ – Павел МАНЬКО, настаўнікі СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Алеся БУНАКОВА, СШ № 2 Наталля СІМАКОВІЧ, члены ветэранскага аб’яднання на чале са старшынёй яго Яўгенам ЧАРНЯКОВЫМ, прадавец Старасельскага магазіна райста Галіна СЕМАШКЕВІЧ, загадчык Ланькаўскага сельскага цэнтра культуры і досуга Ірына ЕМЯЛЬЯНАВА...
Адкрыў і вёў форум упаўнаважаных намеснік старшыні раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пятага Усебеларускага народнага сходу Андрэй ГАНЧУК.
У адпаведнасці з прынятым парадкам дня, справаздачу аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2011 – 2015 гады зрабіў старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка. Мікалай Міхайлавіч падкрэсліў асаблівую адказнасць дэлегатаў, якія на пятым Усебеларускім народным сходзе з іншымі прадстаўнікамі беларускага грамадства будуць абмяркоўваць стратэгію далейшага развіцця краіны, мэты і прыярытэты фарміравання гэтай комплекснай праграмы чарговай пяцігодкі. Бягучы год, адзначыў кіраўнік раёна, павінен стаць пераломным у пераадоленні ўсіх негатыўных тэндэнцый у эканамічнай сферы, а бялынічане абавязаны разам з усім насельніцтвам Беларусі, як і ў папярэдняй пяцігодцы, прадэманстраваць арганізаванасць, ініцыятыву, мабілізацыю ўсіх рэсурсаў і сваё ўменне эфектыўна гаспадарыць, далей ісці па шляху паступальнага руху наперад.
Кажучы пра накірункі і вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў мінулай пяцігодцы, Мікалай Кадаценка адзначыў, што заданні яе калектывы раёна выканалі, многае дасягнута як у эканоміцы, так і ў сацыяльнай сферы, што гэтыя гады былі перыядам дынамічнага развіцця. Напрыклад, адным з яскравых вынікаў паспяховай рэалізацыі дзяржаўнай Праграмы па падтрымцы вёскі стала пабудова на Бялыніччыне 7 сельскіх паселішчаў новага тыпу – аграгарадкоў, якія маюць сучасную сацыяльна-побытавую, камунальную і вытворчую інфраструктуры.
Выступоўца падкрэсліў, што ў 2011 – 2015 гадах выконваліся асноўныя задачы па павышэнні ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці, укараненні новых тэхналогій, асваенні выпуску канкурэнтназдольнай прадукцыі, стварэнні спрыяльнага асяродку для жыццядзейнасці з развіццём інфраструктур райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў.
Харчовую бяспеку і сацыяльную стабільнасць грамадства, экспартны патэнцыял краіны вызначае сельская гаспадарка. Для павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу машыннатрактарныя паркі сельгаспрадпрыемстваў раёна штогод папаўняюцца сучаснай энерганасычанай тэхнікай, абсталяваннем, агрэгатамі. У жывёлагадоўчай галіне праведзена мадэрнізацыя малочна-таварных комплексаў і ферм, 15 з якіх абсталяваныя даільнымі заламі. За гэты перыяд вытворчасць малака дасягнула 124 працэнтаў, мяса – 103,7, зерня – 122, бульбы – 111,6.
Будаўнічыя арганізацыі раёна за пяцігодку выканалі падрадныя работы на 755 мільярдаў рублёў пры запланаваных 459, уведзена ў эксплуатацыю 35,3 тысячы квадратных метраў жылля.
У 2014 годзе быў праведзены капітальны рамонт будынка кінатэатра “Зорка”, які абсталяваны сучаснай відэатэхнікай, летась – раённага мастацкагага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Таксама за час прайшоўшай пяцігодкі былі капітальна адрамантаваныя памяшканні дзіцячага, хірургічнага, радзільнага, прыёмнага, фізіятэрапеўтычнага аддзяленняў, тэрапеўтычнага корпуса, працэдурнага кабінета... На гэтыя мэты затрачана больш за 13 млрд рублёў.
У галіне гандлю створана сістэма зручных магазінаў крокавай даступнасці і дысконтных. У цэлым жа гандлёвыя паслугі жыхарам раёна аказваюць 180 магазінаў.
На Бялыніччыне забяспечана магчымасць аказання шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт жыхарам кожнага паселішча з насельніцтвам больш за 1,5 тысячы чалавек. Праводзіцца работа па забеспячэнні высокай якасці, максімальнага задавальнення попыту на паслугі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій усіх катэгорый карыстальнікаў. З 2013 года ў раёне ажыццяўляецца мадэрнізацыя тэлефоннай сувязі з пераводам яе на оптыка-валаконную лінію.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей”, што ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015 года, на сёння больш за 40 мнагадзетных бялыніцкіх сем’яў скарысталіся магчымасцю прызначэння сямейнага капіталу ў памеры па 10 тысяч долараў ЗША.
За прайшоўшую пяцігодку арганізацыямі раёна далучана ў асноўны капітал паўтара трыльёна рублёў інвестыцый пры плане 1,4 трыльёна.
Забяспечвалася станоўчае сальда гандлю таварамі і паслугамі, асвойваліся новыя рынкі збыту, ствараліся, у тым ліку і  экспартаарыентаваныя, прадпрыемствы.
Сацыяльна арыентаваная палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне, дае магчымасць кожнаму ўласнай працай ствараць свой дабрабыт. У той жа час непрацаздольныя і маючыя патрэбу забяспечаны надзейнай сацыяльнай абаронай. Тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, прадстаўляюцца разнастайныя віды матэрыяльнай падтрымкі.
Аб упэўненасці бялынічан у заўтрашнім дні сведчыць і павелічэнне нараджальнасці. Гэты паказчык у нас вышэйшы за адпаведны сярэднеабласны ўзровень.
Спыніўся кіраўнік раёна ў сваім выступленні і на задачах бягучага года. Адной з асноўных з’яўляецца скарачэнне не менш як на 25 працэнтаў затрат на вытворчасць адзінкі прадукцыі, нарошчванне экспарту тавараў і паслуг, прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове і за кошт замежных крыніц, працаўладкаванне грамадзян на новыя створаныя рабочыя месцы.
Аб дасягненнях прайшоўшай пяцігодкі на прыкладзе сваіх калектываў паведамілі ўдзельнікам раённага сходу ўпаўнаважаныя настаўніца СШ № 2 Наталля Сімаковіч, дырэктар ААТ “Бялыніцкі пратэінавы завод” Юрый Марцінкоў, намеснік старшыні праўлення СВК “Калгас “Радзіма” па ідэалагічнай рабоце Міхаіл СКУСАЎ, дырэктар клубнай сістэмы Святлана КАНДРАЦЬЕВА.
Перад ўпаўнаважанымі з прамовамі таксама выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Агееў і  начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.
Нарэшце наступіў чаканы хвалюючы момант раённага сходу ўпаўнаважаных – выбранне дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу. Адпаведна квоце, Бялыніччыну на гэтым высокім форуме прадставіць дэлегацыя з 7 чалавек. Прапанаваныя ўпаўнаважанымі кандыдатуры добра вядомыя ў раёне, карыстаюцца ў бялынічан заслужанымі асабістай руплівай працай аўтарытэтам і павагай: старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай парламецкай камісіі па аграрнай палітыцы Аляксандр Агееў, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір Раманенка, дырэктар ААТ “Новая Друць” Анатоль ДРАЗДОЎ, прадавец Старасельскага магазіна райспажыўтаварыства Галіна Семашкевіч, галоўны заатэхнік СВК “Калгас “Радзіма”, дэлегат трэцяга Усебеларускага народнага сходу Валянціна ЛАПАЦЕНТАВА, дырэктар СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, дэлегат другога Усебеларускага народнага сходу Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ.
Пасля дэтальнага персанальнага абмеркавання кожнай кандыдатуры ўпаўнаважаныя правялі паіменную працэдуру адкрытага галасавання, у выніку якога ўсе вылучаныя кандыдаты адзінагалосна названы дэлегатамі пятага Усебеларускага народнага сходу.
Затым упаўнаважаныя абмеркавалі і таксама адзінагалосна прынялі Зварот сходу ўпаўнаважаных Бялыніцкага раёна па вылучэнні кандыдатур і выбранні дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу да жыхароў Бялыніцкага раёна (надрукаваны на 1-й старонцы газеты).
Пасля завяршэння сходу адбыўся цудоўны канцэрт, урачыста прасякнуты любоўю і патрыятызмам да роднага краю і Беларусі. Песні, танцы падрыхтавалі творчыя калектывы Бялыніччыны, у тым ліку і дзіцячыя.
У фае РЦК дзейнічалі шматлікія выставы твораў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, народных умельцаў, фотавыставы, якія распавядалі пра значныя падзеі жыцця раёна за прайшоўшую пяцігодку. Калектыў хлебазавода райспажыўтаварыства прадставіў сваю апетытную прадукцыю.
Бачна, што працоўны і творчы патэнцыял Бялыніччыны невычэрпны, а, значыць, і ўсе задачы, якія будуць пастаўленыя на пятым Усебеларускім народным сходзе, акажуцца нам па сіле.
Міхась КАРПЕЧАНКА.

Поделиться:

Афиша и объявления

18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
4 апреля
В здании райисполкома проведет выездной прием граждан Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Пархамович Руслан Викторович.
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00