Пятница, 3 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Завяршыўся яшчэ адзін этап
28 июля

Завяршыўся яшчэ адзін этап

На Магілёўшчыне, як і ў цэлым па краіне, у адпаведнасці з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання сёння завяршаецца яшчэ адзін важнейшы этап парламенцкай кампаніі – утварэнне ўчастковых выбарчых камісій.
Па інфармацыі сакратара абласной выбарчай камісіі Людмілы МАКАРАНКА, у склад участковых выбаркамаў Магілёўскай вобласці было вылучана больш за 9 тысяч чалавек, больш за 40 % якіх з’явіліся прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў. Па словах субяседніцы, актыўна праявілі сябе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (11,3 %, ці 1025 чалавек), рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні “Белая Русь” (6,1%, ці 552), “БРСМ” (5%, ці 452 вылучэнцы). Найбольшае прадстаўніцтва сярод палітычных партый належыць Аб’яднанай грамадзянскай партыі (46 вылучэнцаў) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (45). Людміла Макаранка адзначыла, што ў склад участковых выбаркамаў працоўныя калектывы Магілёўшчыны дэлегавалі больш за 1,4 тысячы сваіх прадстаўнікоў, а 3849 грамадзян вылучаныя шляхам збору подпісаў.
У нашым раёне пасяджэнне райвыканкама, на якім былі створаны ўчастковыя выбаркамы, праведзена 25 ліпеня. У склад 18 участковых выбарчых камісій увайшлі 179 чалавек, якія былі вылучаны па заявах груп грамадзян, працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі і прафсаюзамі (адпаведнае рашэнне райвыканкама чытайце на 2 і 3 старонках “Зары над Друццю”). Членамі ўчастковых выбаркамаў сталі 126 жанчын, маладымі людзьмі ва ўзросце да 30 гадоў з’яўляюцца 13 членаў камісій. Раённыя арганізацыі рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, а таксама ветэранскае аб’яднанне прадстаўлены ў камісіях, адпаведа, 18, 13, 10, 7 сваімі прадстаўнікамі, а прафсаюзы – 56.

Нагадаем, што на тэрыторыі нашай вобласці ўтвораны 767 участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання, з якіх 37 у бальніцах, санаторыях і іншых установах аховы здароўя.
Як адзначыў на нядаўняй сваёй прэс-канферэнцыі старшыня абласной выбарчай камісіі Валерый БЕРАСТАЎ, на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Магілёўскай вобласці чакаецца высокая альтэрнатыўнасць. У складзе 61 ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты задзейнічаны 2800 чалавек. Значная колькасць асоб, у падтрымку якіх збіраюцца подпісы, з’яўляюцца беспартыйнымі. А партыйцаў у асноўным прадстаўляюць члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі, БНФ, “Справядлівага свету”, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Па словах старшыні абласной выбарчай камісіі, ужо цяпер па дзейнасці ініцыятыўных груп можна казаць аб дастаткова высокай альтэрнатыўнасці выбараў будучых парламентарыяў у кожнай выбарчай акрузе Магілёўшчыны. У сярэднем змагацца за месца ў Палаце прадстаўнікоў ужо цяпер намераны 4,6 верагодных кандыдатаў у дэпутаты. А ў некаторых выбарчых акругах і значна больш
Дадамо, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Беларусі вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты можна трыма шляхамі: праз збор подпісаў, ад палітычнай партыі і на сходах працоўных калектываў. Заканадаўства таксама дазваляе аднаму і таму ж прэтэндэнту вылучацца адразу трыма названымі вышэй шляхамі.
– Такім чынам, – падсумаваў Валерый Берастаў, – безальтэрнатыўных выбараў на Магілёўшчыне быць не можа.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты прадоўжыцца да 1 жніўня. З 2 па 11 жніўня акруговыя камісіі правядуць працэдуру іх рэгістрацыі.

Выбары адбудуцца 11 верасня.
Міхась КАРПЕЧАНКА

Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00