, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Анатоль Драздоў выбраны кандыдатам у сенатары
9 августа

Анатоль Драздоў выбраны кандыдатам у сенатары

У Беларусі пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
2016 год з’яўляецца годам выбараў у вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган нашай дзяржавы – парламент Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць дзве палаты: Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.
Па 19 жніўня ў працэсе выбараў членаў Савета Рэспублікі будуць удзельнічаць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы. Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі рэгіструюцца ў Цэнтрвыбаркаме з 20 па 24 жніўня, а самі выбары сенатараў пройдуць з 25 жніўня па 13 верасня на пасяджэннях мясцовых Cаветаў дэпутатаў базавага ўзроўню абласцей, дэпутатаў Мінгарсавета. Перад выбраннем ЦВК дае заключэнне аб правамоцтве іх вылучэння. Вынікі выбараў павінны быць канчаткова падведзеныя не пазней за 30 верасня.
Рашэннем сумеснага пасяджэння прэзідыума Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання і раённага выканаўчага камітэта, якое вёў старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, адзінагалосна кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання вылучаны дырэктар ААТ “Новая Друць” Анатоль ДРАЗДОЎ.
На сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета і райвыканкама, удзел у якім прыняў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый МАЛАШКА, кандыдатуру Анатоля Уладзіміравіча прапанавала галоўны ўрач райЦГіЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ. Яна сказала, што прапанаваная ёй кандыдатура цалкам адпавядае патрабаванням, якія прад’яўляюцца заканадаўствам да прэтэндэнтаў на сенатарскае месца. За гады працы ў сельскай гаспадарцы Анатоль Драздоў зарэкамендаваў сябе пісьменным спецыялістам і кіраўніком, умелым арганізатарам, энергічным чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і высокай патрабавальнасцю як да сябе, так і падначаленых.
— Анатоль Уладзіміравіч моцна з’яднаны са сваёй Бацькаўшчынай, — адзначыла выступоўца. — Скончыўшы Запольскую СШ з залатым медалём, ён паступіў вучыцца ў БДСГА. Маладым спецыялістам з чырвоным дыпломам вярнуўся ў родны тадышні саўгас “Падзевічы”, дзе працаваў да прызыву на тэрміновую ваенную службу вядучым інжынерам. Адслужыўшы ў арміі, вярнуўся ў родны край, дзе жыве і працуе цяпер. Анатоль Драздоў на малой радзіме рэалізаваўся як кіраўнік, грамадзянін, патрыёт.
Багаты прафесійны вопыт, жыццёвая мудрасць, глыбокія рознабаковыя веды, цвёрдая прынцыповасць дазволяць Анатолю Уладзіміравічу паспяхова вырашаць надзённыя праблемы, прадбачваць будучыя і на вышэйшым заканадаўчым узроўні.
У падтрымку названай кандыдатуры выступілі намеснік старшыняў раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама Андрэй ГАНЧУК, дырэктар ЦБП № 701 ААБ “Беларусбанк” Андрэй САЛАНІНКА. Яны адзначылі, што Анатоль Драздоў не з тых людзей, хто шукае лёгкага хлеба, у прафесійнай сферы – ён надзейны, адказны і дзелавы партнёр, у жыцці – добразычлівы, таварыскі чалавек.
— Анатоль Уладзіміравіч зусім нядаўна ўзначаліў буйнейшае ў раёне ААТ “Новая Друць”, — расказвае Андрэй Ганчук. — Прайшло не так і шмат часу, а ўжо пазітыўныя змены ў дзейнасці таварыства відавочныя. Работнікі гаспадаркі, мясцовае насельніцтва прынялі новага кіраўніка, бо бачаць і адчуваюць, што яго сфера не толькі сельская гаспадарка, але і дапамога людзям, аператыўнае рэагаванне на іх жыццёвыя праблемы, падтрымка ўстаноў мясцовай сацыяльнай інфраструктуры. Гэта сапраўдны, дбайны гаспадар на роднай зямлі з дзяржаўным мысленнем.

НАША ДАВЕДКА

Драздоў Анатоль Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1976 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Замачулле. Скончыў Запольскую СШ і БДСГА.
Працоўную дзейнасць пачаў у саўгасе “Падзевічы” на пасадах вядучага, галоўнага інжынера. У 26-гадовым узросце ўзначаліў ААТ “Падзевічы” і на гэтай пасадзе адпрацаваў 15 гадоў. З сакавіка 2016 года прызначаны дырэктарам ААТ “Новая Друць”.
Анатоль Драздоў з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, узначальвае дэпутацкую камісію па аграрных пытаннях, праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.Жанаты. Мае двух дзяцей.

У ПРАЦЯГ ТЭМЫ
На сумесных пасяджэннях прэзідыумаў Шклоўскага, Круглянскага раённых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання і адпаведных раённых выканаўчых камітэтаў кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання вылучаны Анатоль ДРАЗДОЎ.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ
Членам Савета Рэспублікі можа стаць грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 30-гадовага ўзросту і жыве на тэрыторыі адпаведнай вобласці ці Мінска не менш за пяць гадоў. Вылучацца ў сенатары не могуць тыя, хто мае судзімасць. Таксама адзін і той жа чалавек не можа адначасова з’яўляцца членам дзвюх палат беларускага парламента. Нельга быць адначасова і членам Савета Рэспублікі, і членам урада. Не дапускаецца сумяшчэнне абавязкаў сенатара з адначасовым заняццем пасады Прэзідэнта ці суддзі.
У складзе Савета Рэспублікі працуюць 64 сенатары: 56 выбіраюцца, яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт Беларусі.
Ад Магілёўскай вобласці ў Савет Рэспублікі будуць дэлегаваны 8 сенатараў. Іх выберуць на пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню вобласці, якое адбудзецца не пазней за 13 верасня.

КАМПЕТЭНТНА

Мікалай ЛАЗАВІК,
сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:

— Савет Рэспублікі – гэта орган, які зацвярджае законы, прынятыя Палатай прадстаўнікоў, і вельмі пажадана, каб там былі людзі, якія ведаюць, што такое законатворчы працэс, якія ведаюць, што такое эканоміка, што такое сацыяльная сфера. Таму, пэўна, і ўзроставы цэнз тут крыху большы, чым для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, і, пажадана, каб быў вопыт практычнай работы ў працоўным калектыве, на нейкім прадпрыемстве, палітпартыі і г.д.
Тэкст і фота Міхася КАРПЕЧАНКІ.
Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00