, 28 июля 2024 года
Russian Belarusian English
10 августа

Карысная справа

Наведваючы ў чарговы раз раённую паліклініку, пачула гудзенне будаўнічых інструментаў. Зацікавілася. Зайшла ўнутр будынка, а там – поўным ходам ідуць рамонтныя работы.
Галоўны ўрач ЦРБ Павел МАНЬКО, які на той момант таксама назіраў за працай будаўнікоў, патлумачыў, што рамонтныя работы праводзяцца за кошт сродкаў, сабраных бялынічанамі на раённым суботніку. Шчыра прызнаюся, адчувала не толькі прыемнае здзіўленне, але і гонар за землякоў! Сапраўды, выдаткаваць заробленыя ўласным мазалём грошы на рамонт паліклінікі – справа карысная і пачэсная!
 Пасля даведалася, што бялынічане заснавалі добрую традыцыю: вось ужо тры гады запар у адзін з вясновых дней яны праводзяць раённы суботнік. Сродкі, за робленыя на ім, выдаткоўваюцца на рамонт сацыяльна значных аб’ектаў агульнага выкарыстання. Такім чынам пасля доўгіх гадоў прастою быў адрамантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю кінатэатр “Зорка”, у якім устаноўлена сучаснае абсталяванне. У мінулым годзе за сродкі раённага суботніка абнавіўся і будынак раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Сёлета надышла чарга для паліклінікі, якая з’яўляецца тым м­есцам, куды, як мінімум, раз на год наведваецца кожны жыхар раёна.



На правядзенне бягучых рамонтных работ накіравана крыху больш за 51 тысячу дэнамінаваных беларускіх рублёў, якія заробілі бялынічане на суботніку. У межах выдзеленага фінансавання замяняюцца вокны і дзверы, рамантуюцца санітарныя вузлы, лесвічныя маршы. Выконвае рамонтныя работы будаўнічая брыгада ДУК ДБП «Бялыніцкая ПМК № 241». На момант напісання гэтага артыкула на ўсю моц праводзіліся рамонтныя работы на трэцім паверсе паліклінікі. Па словах галоўнага ўрача, у мінулым годзе быў пачаты рамонт лабараторыі на трэцім паверсе і, каб цалкам завяршыць там работы , абнаўленне паліклінікі вырашылі пачаць менавіта адтуль.
Падымаюся на трэці паверх. У калідоры шмат людзей, якія чакаюць сваёй чаргі на прыём да ўрачоў-спецыялістаў. Дзесьці ў канцы калідора бачу будаўнічую лесвіцу, вялікую колькасць вёдраў з фарбай і жанчыну ў рабочай форме з валікам у руках. Як аказалася, гэта маляр-тынкоўшчыца ПМК №241 Валянціна ПАЦЕШКІНА. Яна патлумачыла, што раней тут патынкавалі ўжо сцены, а цяпер яна пакрывае іх фарбай. Таксама Валянціна распавяла, што на дадзены момант рамантуюць і кабінет ультрагукавой дыягностыкі. Я накіравалася ў бок перахода, каб паглядзець: што ж будаўнікі робяць цяпер там?
У кабінеце УГД мяне сустрэлі плітачнікі-абліцоўшчыкі Дзмітрый ЦЫРКУНОЎ і Уладзіслаў ЗАЙЦАЎ, якія займаліся ўкладкай новай падлогавай пліткі. Дзмітрый распавёў, што працуе ў ПМК №241 ужо шэсць гадоў і на чарговы аб’ект ішоў упэўнена, бо ведае, што сюды яшчэ, хоць калі-небудзь, прыйдзецца звярнуцца самому ці членам яго сям’і,родным, сябрам.
Калі выйшла з паліклінікі, была ўпэўнена, што жыхарам нашага раёна будзе не толькі прыемна прыйсці на прыём да ўрача ў адрамантаваную паліклініку, але яшчэ і адчуць пачуццё асабістага гонару за тое, што дапамаглі сваім заробленым рублём зрабіць добрую справу!


­

Марыя ШУТ, студэнтка МДУ імя А. Куляшова.
Фота аўтара.
Поделиться:

Афиша и объявления

26 июля
Сведения о продаже пустующих домов (Мощаницкий сельсовет)
16 июля
18 июля 2024 года с 12.00 до 12.30 часов в Белыничском районном исполнительном комитете будет проведен выездной личный прием граждан и представителей...
15 июля
17 июля 2024 года с 10.00 до 12.00 в отделе принудительного исполнения Белыничского района будет проводить личный прием граждан, в том числе индивидуальных...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00