Среда, 10 июня 2026 года
Russian Belarusian English
Полезные ссылки
  • Сайт Президента Республики Беларусь
  • Сайт Могилевского облисполкома
  • Могилевский областной исполнительный комитет
  • https://pravo.by/
  • https://center.gov.by/
  • Учреждение образования «Белорусская государственная орденов Октябрьской Революции и Трудового Красного Знамени сельскохозяйственная академия»
  • .
  • Кидс. Помогут
  • Помогут бай
Главная - Новости - Новости региона - Зладжаны тандэм сям’і Жалудковых
16 августа

Зладжаны тандэм сям’і Жалудковых

Трэці сезон запар у ААТ “Аграсэрвіс” на зернеўборачным камбайне КЗС 12-18 “Палессе” шчыруе сям’я Юрыя і Святланы ЖАЛУДКОВЫХ.
Сямейны экіпаж камбайна, дарэчы, адзіны на Бялыніччыне, з самай раніцы рыхтаваўся да жніва азімага ячменю на полі каля аграгарадка Ланькаў.
— Пайсці працаваць разам прапанаваў мне муж, — распавядае Святлана Віктараўна. – Я займаюся дамашняй гаспадаркай, а Юрый шчыруе слесарам па абслугоўванні цепласетак у БУКП “Жылкамгас”. Летам муж перасядае на зернеўборачны камбайн, ну я за ім следам, як нітка за іголкай. Разам мы адпрацавалі некалькі сезонаў у ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, а вось сёлета трэці раз дапамагаем убіраць збожжавыя хлебаробам ААТ “Аграсервіс”.
— Жонка — самая лепшая памочніца, — кажа аб сваёй прыгожай палавіне Юрый Іванавіч. – Мы ў шлюбе жывём ужо 17 гадоў і дагэтуль адзін аднаму не надакучылі (усміхаецца). А калі шчыра, то падчас жніва можна зарабіць нядрэнную капейку. Гэта і з’яўляецца асноўным стымулам. У нашай сям’і двое дзетак-школьнікаў, трэба падымаць іх на ногі. Тым больш на камбайне мы працуем толькі да верасня, а потым я займаюся падрыхтоўкай цепласетак да будучага сезона.
— Праца камбайнера нялёгкая, — уздыхае Святлана Жалудкова. – Пыл, спёка, напружаны рытм даюць аб сабе знаць. Да самай цемнаты знахо-дзімся ў полі. Дзеці бачаць нас толькі раніцай ці позна ўвечары. Два мінулыя сезоны мы дасягалі рубяжа па 1000 тон намалочанага збожжа. Якімі будуць вынікі сёлетняга жніва, пакажа час.

КАМЕНТАРЫЙ
Мікалай СЫЦЭВІЧ,
 намеснік дырэктара БУКП “Жылкамгас” па ідэалагічнай рабоце:
— З ААТ “Аграсэрвіс” працуем у цеснай звязцы не адзін год. Падчас асноўных сельскагаспадарчых работ накіроўваем на дапамогу спецыялістаў, тэхніку. Акрамя Юрыя Жалудкова ў гэтай гаспадарцы працуе машыністам зернетока наш работнік Уладзімір ХАРЫТОНАЎ. Падчас пасяўной і нарыхтоўкі кармоў былі задзейнічаны трактарысты Віталь ЛАЗОЎСКІ і Мікалай СКУБІЛАЎ. Усе яны станоўча зарэкамендавалі сябе і на асноўных працоўных месцах, і ў падшэфным сельгаспрадпрыемстве.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться:

Афиша и объявления

1 июня
Уважаемые акционеры ОАО «Новая Друть», 11 июня 2026 в зале заседания, (агр.Техтин, ул.Победы ?2, зд.8) состоится внеочередное общее...
1 июня
Звонки будут приниматься по телефону в Могилеве: 8 (0222) 29-90-03.
27 мая
27 мая 2026 г. с 15.00 до 17.00 «прямую телефонную линию» проведет заместитель начальника Могилевской таможни АРТЮХОВСКИЙ...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон горячей линии Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-772

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничи, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00