Понедельник, 6 мая 2024 года
Russian Belarusian English
Главная - Новости - Новости региона - Пад ляжачы камень вада не цячэ
18 августа

Пад ляжачы камень вада не цячэ

Арганізатары сацыяльна-інфармацыйнай акцыі “Цягнік клопату” на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем ГАНЧУКОМ наведаліся да жыхароў вёсак Вялікі Кудзін, Шылавічы, Вялікі Трылесін.
 – Гэта акцыя праводзіцца для таго, каб кожны жыхар аддаленай вёскі мог звярнуцца са сваёй праблемай да прадстаўнікоў раённых службаў, якія, у сваю чаргу, павінны рэагаваць і прадпрымаць меры па іх вырашэнні, – паінфармаваў вяскоўцаў намеснік старшыні райвыканкама.
 Першымі сустрэлі ўдзельнікаў акцыі жыхары вёскі Вялікі Кудзін разам са старастай Лідзіяй ЗАЙЦАВАЙ. Лідзія Іванаўна зараз на пенсіі, але ўсё яшчэ працуе выхавальнікам школьнай групы падоўжанага дня. Сустрэча праходзіла каля мясцовага магазіна. Стараста адзначыла, што асаблівых праблем па жыццезабеспячэнні яе аднавяскоўцаў няма, а тыя, што ўзнікаюць, вырашаюцца на месцы. А вось пенсіянерка Ірына СІДАРОВІЧ паскардзілася на нязручны рэжым працы Вялікакудзінскага магазіна райспажыўтаварыства.
Начальнік Вішоўска-Галоўчынскага РГА Ірына КАРАСЬ адказала, што рэжым працы магазіна будзе зменены ў бок павелічэння часу, а на будынку яго з’явіцца шыльда з новым графікам. Магазін будзе адкрыты па серадах, пятніцах і нядзелях. Цяжкасці заключаюцца ў тым, што адзін прадавец працуе ў магазінах і ў Малым, і ў Вялікім Кудзіне.
Наталля ЦЕЛЬМАНКОВА звярнулася да ўдзельнікаў сацыяльна-інфармацыйнай акцыі наконт паляпшэння жыллёвых умоў.
 – Гэта сям’я стаіць у чарзе на атрыманне субсідыі, – тлумачыць кіраўнік справамі Галоўчынскага сельвыканкама Марына КАЎБОВІЧ. – Мы разбіраліся па гэтай праблеме. Кіраўніцтва ААТ “Бялынічы” паінфармавала сельвыканкам: паколькі Наталля не працавала ў таварыстве, жылое памяшканне выдзеліць для яе сям’і няма магчымасці.
У Шылавічах на сустрэчу з удзельнікамі “Цягніка клопату” прыйшло толькі некалькі чалавек. Марына КЛУБАЁВА растлумачыла, што ў вёсцы засталіся амаль адны дачнікі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА пацікавілася ў мясцовых жыхароў пра іх справы.
– Калодзежы трэба было б парамантаваць, – сказала Ала БРЫЛЁВА.
 Марына Каўбовіч патлумачыла, што для рамонту калодзежаў будуць прыцягвацца мясцовыя жыхары. Як гэта робіцца, напрыклад, у Лебядзянкаўскім, Вішоўскім і шэрагу іншых сельсаветаў. Сельвыканкам, у сваю чаргу, дапаможа з будаўнічымі матэрыяламі. Інспектар пажарнага нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр ЯНКОЎСКІ нагадаў вяскоўцам аб набліжэнні ацяпляльнага сезона, неабходнасці ўсталявання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Вялікатрылесінцы да сацыяльна-інфармацыйнай акцыі праявілі значны інтарэс. Людзей на сустрэчу прыйшло шмат.
 – Пачало наведвацца ў вёску сямейства лісіц, ды курамі нашымі ласавацца. Звярталіся да егера, але ён толькі паабяцаў, што разбярэцца, – паскардзіліся мясцовыя жыхары.
– Дворышча былога сельскага клуба, будынак якога разабралі, зарастае пустазеллем, – дадаў пенсіянер Леанід Брылёў.
 Марына Каўбовіч паабяцала, што з лісамі разбяруцца ў бліжэйшы тыдзень, а вось з пустазеллем маглі б і самі вяскоўцы справіцца, а не чакаць, пакуль яно вырасце па калена. І нагадала аб правілах утрымання прысядзібных участкаў, месцаў агульнага выкарыстання.
Жыхары кожнага паселішча павінны самі клапаціцца пра чысціню і ўтульнасць месца іх пражывання, для гэтага трэба праводзіць рэгулярныя суботнікі, санітарныя дні.
Напрыканцы сустрэчы музычнай канцэртнай праграмай парадаваў вялікатрылесінцаў калектыў мастацкай самадзейнасці Малакудзінскага сельскага клуба. Сваіх аднавяскоўцаў пазабаўляла жартоўнымі прыпеўкамі і Надзея ПАЛТАРАЦКАЯ.
Аляксей РАГУЛЁЎ.
Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.
Поделиться:

Афиша и объявления

30 апреля
8 мая 2024 г. с 10.00 до 11.00 в здании райисполкома пройдет выездной прием граждан и представителей юридических лиц, прямая телефонная линия
18 апреля
24 и 26 апреля 2024 года в районном центре культуры (г.Белыничи, ул.Советская, д.20) будет проводиться республиканская молодежная ярмарка вакансий по вопросу...
4 апреля
Прием граждан 12 апреля 2024 г. с 9.00 в здании райисполкома проведет выездной прием граждан и представителей юридических лиц помощник Президента...
© 2007 Белыничский районный исполнительный комитет
213051, г. Белыничи, ул. Советская, 29
+375 (2232) 78-7-22, +375 (2232) 78-7-22 (факс)
rik@belynichi.gov.by
  Дизайн и разработка -
«Реактивные технологии»
AskerWEBТехническая поддержка сайта. ООО "AskerWeb"
Телефон «горячей линии» Белыничского исполкома

+375 (02232) 78-741

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00

Режим работы Белыничского исполкома

213051 г. Белыничы, ул. Советская, 29

Понедельник – пятница с 8.00 до 17.00

Перерыв с 13.00 до 14.00