31 августа
На старце новага навучальнага года
![](/image.php?image=%2Fdata%2Fregion641.jpg&width=200&height=185&cropratio=200%3A185)
Учора прайшла традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў раёна на тэму: “Якасць адукацыі – вызначальны фактар развіцця сістэмы адукацыі раёна”.
Абмеркаванне надзённых задач школы завяршылася вызначэннем прыярытэтных кірункаў на новы навучальны год. Святочны настрой удзельнікам стварала выстава творчых работ настаўнікаў і вучняў, а таксама віншавальны канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці. Лепшыя работнікі ўстаноў адукацыі атрымалі заслужаныя падзякі і ганаровыя граматы, а маладыя спецыялісты былі прыняты ў дружную педагагічную сям’ю.
Андрэй СУПІТАЛЁЎ.
Фота Вольгі НАБОКАВАЙ.

Поделиться: